Грунвальдзкая бітва, 600-годзьдзе (манэта, Летува)

юбілейная манэта Летувы

Памятная манэта «600-годзьдзе Грунвальдзкай бітвы» — юбілейныя манэты Банку Летувы, уведзеныя ў абарачэньне 29 чэрвеня 2010[1].

Залатая манэта «600 год Грунвальдзкай бітве», 500 літаў, рэвэрс

Манэты выбіты з золата — наміналам 500 літаў, срэбра — наміналам 50 літаў, і медна-нікелевага сплаву — 1 літ.

Наміналы

рэдагаваць
 
Залатая манэта «600 год Грунвальдзкай бітве», 500 літаў, авэрс
  • намінал: 500 літаў
  • проба золата: 999
  • вага манэты: 31.1 г
  • дыямэтар: 33 мм
  • якасьць: «пруф»
  • наклад: 5000 асобнікаў

Срэбраная

рэдагаваць
 
Срэбраная манэта «600 год Грунвальдзкай бітве», 50 літаў, рэвэрс
 
Срэбраная манэта «600 год Грунвальдзкай бітве», 50 літаў, авэрс
  • проба срэбра: 925
  • намінал: 20 літаў
  • вага манэты: 28.28 г
  • дыямэтар: 38.61 мм
  • якасьць: «пруф»
  • наклад: 10 000 ас.

Медна-нікелевая

рэдагаваць
 
Манэта «600 год Грунвальдзкай бітве», 1 літ, рэвэрс
 
Манэта «600 год Грунвальдзкай бітве», 1 літ, авэрс
  • намінал: 1 літаў
  • вага манэты: 6.25 г
  • дыямэтар: 22.30 мм
  • грубіня: 2.2 мм
  • наклад: 1 000 000 ас.

Апісаньне

рэдагаваць

Манэта мае выгляд квадрату; рант залатой і срэбранай манэты — стылізаваная выява наканечнікаў коп’яў 15 стагодзьдзя. Медна-нікелевая манэта мае рыфлёны рант.

  • Авэрс: на залатой і срэбранай манэтах пададзены наміналы і выявы старажытных гэрбоў ВКЛ.

На манэце вартасьцю 1 літ выбіта старажытная Літоўская Пагоня і герб тагачаснага кіраўніка дзяржавы.

  • Рэвэрс: на залатой і срэбранай манэтах выбіты вершнікі й пехацінцы з выяваў старажытных кніг. Рыштунак і зброя таго часу пададзены дакладна, як толькі гэта магчыма.

На манэце вартасьцю 1 літ выява копій нагадвае ход бітвы.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць