Грашовая маса
Грашо́вая ма́са (грашовая прапанова) — агульны абсяг грошай у народнай гаспадарцы, які ўлучае наяўныя сродкі і грошы на рахунках у айчыннай і замежнай валюце.
Галоўны банк дае камэрцыйным банкам дадатковыя сродкі для ўплыву на паказьнікі грашовай прапановы праз банкаўскую ліквіднасьць, што ўзьдзейнічае на інфляцыю[1].
Віды
рэдагаваць- Наяўныя грошы ў абарачэньні (М0). Ліквідныя сродкі безадкладнай аплаты, якія ўлучаюць банкноты і манэты на руках у фізычных асобаў і ў касах юрыдычных асобаў, за выняткам банкаў.
- Гатоўка і ўклады (М1). Наяўныя грошы і пераводныя ўклады ў айчыннай валюце, разьмешаныя ў банках краіны фізычнымі і юрыдычнымі асобамі.
- Нацыянальная (М2). Гатоўка і ўсе ўклады ў айчыннай валюце, разьмешаныя ў банках краіны.
- Айчыннавалютная (М2*). Улучае гатоўку і ўсе уклады ў айчыннай валюце, а таксама сродкі фізычных і юрыдычных асобаў у каштоўных паперах, выпушчаныя банкамі краіны ў айчыннай валюце.
- Шырокая (М3). Улучае гатоўку, усе ўклады ў айчыннай і замежнай валюце, уклады каштоўных мэталаў і сродкі фізычных і юрыдычных асобаў у каштоўных паперах, выпушчаныя банкамі краіны ў айчыннай і замежнай валюце[2].
Беларусь
рэдагавацьЗа 2013 год абсяг шырокай грашовай масы (ШГМ) ў Беларусі вырас на 19,8 % да 193,306 трлн рублёў[3] (20,305 млрд даляраў ЗША)[4].
Пачатак году | Наяўныя грошы (М0, млрд руб.) | Гатоўка і ўклады (М1, млрд руб.) | Нацыянальная (М2, млрд руб.) | Рублёвая (М2*, млрд руб.) | Шырокая (М3, млрд руб.) |
---|---|---|---|---|---|
2021[5] | 4,124 | 10,283 | 19,464 | 20,816 | 50,800 |
2020[6] | 3,708 | 10,274 | 20,152 | 21,523 | 48,509 |
2019 | 2,991 | 8,615 | 15,994 | 16,899 | 43,232 |
2018 | 2,346 | 7,302 | 13,686 | 14,070 | 39,848 |
2017 | 1,790 | 5,324 | 10,639 | 10,807 | 33,935 |
2016[7] | 14 236 | 42 733 | 89 135 | 90 496 | 326 938[a] |
2015 | 13 923 | 41 764 | 90 151 | 90 844 | 239 442 |
2014 | 12 302 | 37 099 | 77 482 | 79 331 | 193 306 |
2013 | 11 307 | 34 438 | 65 601 | 68 669 | 161 293 |
2012 | 6 711 | 20 340 | 41 165 | 43 354 | 111 195 |
2011 | 4 493 | 13 662 | 25 399 | 26 425 | 50 260 |
2010 | 3 647 | 11 304 | 20 191 | 20 737 | 38 107 |
2009 | 3 836 | 10 718 | 19 836 | 20 541 | 30 961 |
2008 | 3 323 | 8 739 | 15 732 | 16 764 | 24 506 |
2007 | 2 818 | 7 023 | 12 321 | 12 415 | 17 505 |
2006 | 2 016 | 4 945 | 8 465 | 8 594 | 12 570 |
2005 | 1 339 | 3 111 | 5 288 | 5 388 | 8 839 |
2004 | 926,4 | 2 002,5 | 3 195,4 | 3 408,3 | 6 132,3 |
2003 | 650 | 1 259,1 | 1 903,1 | 1 992,9 | 3 923,7 |
2002 | 512,2 | 889,6 | 1 211,1 | 1 249 | 2 610,2 |
2001 | 238,8 | 469,2 | 602 | 623,9 | 1 571,5 |
2000 | 86,9 | 217,9 | 267,7 | 267,7 | 496,9 |
1999[8] | 27 073 | 75 953 | 91 321,1 | 91 321 | 211 783[b] |
1998 | 12 299 | 31 531 | 39 536 | 39 536 | 55 100 |
1997 | 6 199 | 14 826 | 19 828 | 19 828 | 26 397 |
1996 | 3 779 | 9 634 | 11 893 | 11 893 | 17 398 |
1995 | 738,3 | 2 500,6 | 3 023,8 | 3 023,8 | 6 790,6 |
1994 | 49,5 | 171,3 | 197,6 | 197,6 | 380,6 |
1993 | 3,8 | 26,4 | 30,7 | 30,7 | 33,1 |
1992 | 0,5 | 3,7 | 5,5 | 5,5 | 5,5 |
Заўвагі
рэдагаваць- ^ Да дэнамінацыі ў ліпені 2016 году ў 10 000 разоў.
- ^ Да дэнамінацыі ў 2000 годзе ў 1000 разоў.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Грашова-крэдытная палітыка // Адзіны партал фінансавай пісьменнасьці Беларусі, 2021 г. Праверана 25 кастрычніка 2021 г.
- ^ 7. Мэтадалягічныя камэнтары да табліцаў (рас.) / адказн. В.В. Карытка = 7. Методологические комментарии к таблицам // Статыстычны бюлетэнь. — Менск: Нацыянальны банк Беларусі, 2021. — № 8 (266). — С. 240.
- ^ Коратка // Зьвязда : газэта. — 15 студзеня 2014. — № 6 (27616). — С. 1. — ISSN 1990-763x.
- ^ Афіцыйны курс беларускага рубля ў адносінах да замежных валют, які ўстанаўліваецца штодзённа (9520 рублі за даляр) // Нацыянальны банк Беларусі, 1 студзеня 2014 г. Праверана 25 кастрычніка 2021 г.
- ^ Шырокая грашовая маса // Нацыянальны банк Беларусі, 1 кастрычніка г. Праверана 25 кастрычніка 2021 г.
- ^ Шырокая грашовая маса за 2015—2021 гады (архіў) // Нацыянальны банк Беларусі, 1 кастрычніка 2021 г. Праверана 25 кастрычніка 2021 г.
- ^ Шырокая грашовая маса за 2000—2016 гады (архіў) // Нацыянальны банк Беларусі, 1 ліпеня 2016 г. Праверана 25 кастрычніка 2021 г.
- ^ Шырокая грашовая маса за 1990—1999 гады (архіў) (рас.) // Нацыянальны банк Беларусі, 2000 г. Праверана 25 кастрычніка 2021 г.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Сярэдняя шырокая грашовая маса // Нацыянальны банк Беларусі, 1 кастрычніка 2021 г. Праверана 25 кастрычніка 2021 г.
Гэта — накід артыкула па эканоміцы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |