Графіня Косэль (тэлесэрыял)
«Графі́ня Ко́сэль» (па-польску: Hrabina Cosel) — польскі гістарычны тэлесэрыял рэжысэра Ежы Антчака, сфільмаваны адначасна з аднайменным фільмам на студыі «Ілюзыён» па матывах аднайменнага раману Юзэфа Ігнацыя Крашэўскага.
Графіня Косэль | |
Hrabina Cosel | |
Жанр | гістарычны фільм |
---|---|
Заснаваны на | Графіня Косэль |
Сцэнарыст | Зьдзіслаў Скаўронскі |
Рэжысэр | Ежы Антчак |
У ролях | Ядвіга Бараньска Марыюш Дмахоўскі |
Кампазытар | Вальдэмар Казанэцкі |
Краіна | Польшча |
Колькасьць сэрыяў | 3 |
Мова | Польская |
Вытворчасьць | |
Апэратар | Багуслаў Лямбах Ян Янчэўскі |
Мантаж | Яніна Нядзьвецка |
Вытворчасьць | «Ілюзыён» |
Даўжыня сэрыі | 144 хвіліна |
Трансьляцыя | |
На экранах | 5 красавіка 1969 |
Спасылкі | |
Старонка на IMDb |
Як і фільм, тэлесэрыял быў сфільмаваны на каляровым нэгатыве Kodak Eastman 35 мм. Тым ня меней, з прычыны тэхнічных абмежаваньняў і высокіх коштаў Польская тэлевізыя да 2007 року паказвала чорна-белую вэрсію. Толькі ў красавіку-траўні 2007 на канале TVP Kultura была паказаная каляровая вэрсія сэрыялу, створаная на аснове нэгатыву, які захоўваўся ў архіве Нацыянальнай фільматэкі ў Лодзі.
Назвы сэрыяў:
- «Камарыльля»
- «Улада»
- «Упадак»
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- filmpolski.pl (пол.)