Грапталіты
Грапталіты — кляса вымерлых паўхордавых. Каляніяльныя жывёлы, кіруючыя выкапнёвыя палеазою. Зьявіліся ў позьнім кембры, зьніклі ў канцы місысыпу. Назоў групы паходзіць ад грэцкіх словаў «граптас» — «напісаны» ды «літас» — скала. Ён быў нададзены з-за падабенства грапталітаў да намаляваных на скалах гэрогліфаў. Сыстэматыкі ХІХ стагодзьдзя аб’ядноўвалі грапталітаў з гідразоямі. Згодна з найноўшымі дасьледваньнямі, сучасная кляда перыстажаберных можа зьяўляцца сучаснымі грапталітамі.[1] Назва «грапталіт» запазычаная ад роду Graptolithus, якое выкарыстоўваў Карл Лінэй для мінэралізаваных выкапняў неарганічнага паходжаньня. Грапталіты належаць да ліку часта сустраканых скамянеласьцяў і распаўсюджаныя па ўсім сьвеце. Яны маюць важнае значэньне для стратыграфічнага разьмеркаваньня палеазойскіх адкладаў. Таксама паводле іх рэштак магчыма вымяраць глыбіню й тэмпэратуру зьніклых акіянаў. Шкілет грапталітаў быў збудаваны зь бялковага рэчыва. Яны ўтваралі калёніі, асобныя жывёлы ў якіх былі адмежаваныя ад іншых зьнешнім хітынавым шкілетам. Некаторыя з асобнікаў калёніі размнажаліся пачкаваньнем. Падкляса грапталітаў падзяляецца на дзьве асноўныя групы — дэндроіды і ўласна грапталіты. Першыя ўтваралі шматгаліновыя калёніі, якія нагадвалі кроны дрэваў, і ўваходзілі да складу нерухомага бэнтасу. Гэты атрад праіснаваў ад кембру да сярэдняга карбону. Уласна ж грапталіты існавалі з ардовіку да раньняга дэвону, мелі калёніі зь невялікай колькасьцю галінак, прычым падчас эвалюцыі праяўлялася тэндэнцыя да іх рэдукцыі (ад 32 у позьнім ардовіку да 1 у сылюры й дэвоне. Дадзены атрад уваходзіў у склад плянктону. Масавыя знаходкі грапталітаў могуць сьведчыць на карысьць глыбокаводных варункаў утварэньня пародаў, да якіх яны належаць.
Грапталіты | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Надцарства | Эўкарыёты |
Царства | Жывёлы |
Падцарства | Эўмэтазоі |
Разьдзел | Двухбакова-сымэтрычныя |
Падразьдзел | Другаснаротыя |
Тып | Паўхордавыя |
Кляса | Грапталіты |
Бінамінальная намэнклятура | |
Graptolitnhina | |
Клясыфікацыя
рэдагавацьВылучаюць шэсьць атрадаў грапталітаў:
- Дэндраідэі (Dendroidea)
- Тубоідэі (Tuboidea)
- Камароідэі (Camaroidea)
- Сталяноідэі (Sroloidea)
- Крустоідэі (Crustoidea)
- Грапталёідэі (Graptoloidea)
Літаратура
рэдагаваць- Основы палеонтологии. Иглокожие, гемнхордовые, погонофоры и щетинкочелюстные, М., 1964.