Грамада (выдавецтва)

беларускае выдавецтва (1906—1907)

«Грамада» — нелегальнае беларускае выдавецтва, якое існавала ў Санкт-Пецярбургу ў 1906—1907[1].

«Грамада»
Заснаваная 1906
Заснавальнікі Антон Грыневіч
Вацлаў Іваноўскі
Краіна
Разьмяшчэньне Санкт-Пецярбург
Закрытая 1907
Галіна Выдавецкая
Прадукцыя Кнігі

Выдавала агітацыйную літаратуру (арыгінальную і перакладную) рэвалюцыйнага зьместу[1]. Арганізоўвалі выдавецкую дзейнасьць Антон Грыневіч, Вацлаў Іваноўскі[Крыніца?].

Захавалася 6 брашур, у тым ліку: «Як мужыку палепшыць сваё жыцьцё» (лацінкай і кірыліцай), «Чы будзе для ўсіх зямлі?», «Што такое свабода?» Івана Сігава, «Забастоўка» (лацінкай), «Гутарка аб тым, куды мужыцкія грошы ідуць»[1].

Дзейнасьць выдавецтва спынена царскай цэнзурай[1].

  1. ^ а б в г «Грамада» // БЭ. — Мн.: 1997 Т. 5. С. 389

Літаратура

рэдагаваць
  • Александровіч С. Х. Пуцявіны роднага слова. — Менск: 1971. — С. 142, 154—155.