Город 312
Город 312 — поп-рок гурт з гораду Бішкек, Кыргыстан. Існуе з 2001 году. Першы (і пакуль адзіны) пік папулярнасьці гурту прыпаў на 2006 год, найперш дзякуючы песьні «Останусь», якая ўвашла ў саўндтрэк да фільму «Дневной дозор».
Город 312 | |
Гады | 2001 — цяпер |
---|---|
Краіна | |
Месца ўтварэньня | Бішкек, Кыргыстан |
Мова | расейская |
Жанр | поп-рок |
Выдавец | Real Records |
Удзельнікі | Ая Маша Дзім Леон Нік |
Былыя ўдзельнікі | Ігар Джавад-Задэ Сяргей Коўтун Віктар Галаванаў Аляксандр Ільічук |
gorod312.ru |
Склад гурту
рэдагаваць- Сьвятлана «Ая» Назаранка (вакал; Кыргыскі інстытут мастацтваў па спэцыяльнасьці «эстрадны вакал»)
- Дзьмітры «Дзім» Прытула (клявішы, бэк-вакал; дырыжорска-харавы факультэт музычнай вучэльні)
- Марыя «Маша» Ілеева (гітара; прыватная школа ігры на гітары)
- Леанід «Леон» Прытула (бас-гітара; бэк-вакал; эстраднае аддзяленьне музычнай вучэльні па клясе бас-гітары)
- Леанід «Нік» Ніканаў (барабаны; эстраднае аддзяленне Саратаўскага абласнога каледжа мастацтваў па класе барабанаў)
Дыскаграфія
рэдагавацьГурт і Беларусь
рэдагавацьУ адмысловым рэлізе «Вне зоны доступа», прызначаным для распаўсюду ў Беларусі, у якасьці бонус-трэку ёсьць песьня «Вясна» па-беларуску. Гурт падтрымлівае сувязь зь беларускімі гуртамі Indiga і КлЁндайк. Брат салісткі Аі жыве ў Горадні[1].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Солистка «Города 312» встретилась в Минске с троюродным братом!(недаступная спасылка) (рас.) «Комсомольская правда», 31 жніўня 2006
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьАфіцыйная старонка (рас.)