Гораждзе
Го́раждзе[1] (па-басьнійску: Goražde) — горад, цэнтар аднайменнай абшчыны ў Босьніі і Герцагавіне. Разьмешчаны на рацэ Дрыне і зьяўляецца самым усходнім пунктам басьнійска-харвацкай фэдэрацыі ўнутры Босьніі і Герцагавіны. Адлегласьць да Сараева, разьмешчанага на паўночны захад ад гораду, складае 45 км. У горадзе на 90% насельніцтва баснійцы.
Гораждзе | |
бас. Goražde | |
![]() | |
Краіна: | Босьнія і Герцагавіна |
Дзяржаўнае ўтварэньне: | Фэдэрацыя Босьніі і Герцагавіны |
Грамада: | Гораждзе |
Плошча: |
|
Насельніцтва: | 12 512 чал. |
Часавы пас: | UTC+1 |
летні час: | UTC+2 |
Тэлефонны код: | +387 38 |
Паштовы індэкс: | 73000 |
Геаграфічныя каардынаты: | 43°40′ пн. ш. 18°59′ у. д. / 43.667° пн. ш. 18.983° у. д.Каардынаты: 43°40′ пн. ш. 18°59′ у. д. / 43.667° пн. ш. 18.983° у. д. |
Гораждзе на мапе Босьніі і Герцагавіны ![]() ![]() Гораждзе | |
![]() | |
http://www.gorazde.ba Афіцыйны сайт |
ГісторыяРэдагаваць
Упершыню Гораждзе быў згаданы ў пэрыяд паміж 1379 і 1404 гадамі. З 1423 па 1878 гады знаходзіўся пад уладай Асманскай імпэрыі. У 1878 — 1918 гадах належаў Аўстра-Вугоршчыне. У Басьнійскай вайне 1992—1995 гадоў, за горад ішлі цяжкія баі паміж сэрбамі і басьнійцамі. У 1993 быў абвешчаны зонай пад абаронай ААН. Паводле Дэйтанскага пагадненьня горад быў уключаны ў басьнійска-харвацкую фэдэрацыі. З тых часоў ён зьяўляецца амаль анклявам, злучаным з астатняй тэрыторыяй фэдэрацыі тонкай палоскай зямлі.
ЭканомікаРэдагаваць
У горадзе разьвіты цэмэнтавая і хімічная прамысловасьці.
Цікавыя фактыРэдагаваць
Адна з вуліцаў Гораждзя названа ў гонар Джахара Дудаева.
КрыніцыРэдагаваць
- ^ Напісаньне Гораждзе ў адпаведнасьці з мапай да арт. Чарнагорыя. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 17: Хвінявічы — Шчытні. — 512 с. — ISBN 985-11-0279-2
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
Гораждзе — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў