Горад анёлаў

фільм 1998 году

Го́рад анёлаў (па-ангельску: City of Angels) — амэрыканская мэлядрама 1998 году рэжысэра Брэда Сылбэрлінга, рэмэйк нямецкай кінастужкі Віма Вэндэрса «Неба над Бэрлінам». Фільм распавядае гісторыю анёла, які закахаўся ў зямную жанчыну і павінен вырашыць дылему, ці варта пазбаўляцца ўласнай неўміручасьці дзеля таго, каб быць з каханкай. Галоўныя ролі выканалі Нікалас Кейдж і Мэг Раян. Канцэпцыя фільму была знойдзеная прадусаркай Дон Стыл і ейным мужам Чарлзам Ровэнам. Пасьля некалькіх гадоў затрымкі яны знайшлі падтрымку з боку Warner Bros. і прыцягнулі рэжысэра Сылбэрлінга да працы, далучыўшы да працы сцэнарыстку Дэну Стывэнз дзеля выкананьня праекта. У сюжэт былі пакладзеная асноўная лінія зьместу намецкага арыгіналу, аднак канцоўка была зьмененая дзеля наданьня трагічнасьці фільму. Здымкі адбываліся ў Каліфорніі, а твор у выніку быў прысьвечаны Дон, якая сканала да прэм’еры. Фільм меў фінансавы посьпех, але адзнакі былі неадназначныя, а некаторыя крытыкі нават лічылі твор жахлівай адаптацыяй арыгіналу.

Горад анёлаў
па-ангельску: City of Angels
Жанр фільм пра каханьне[d][1][2], фэнтэзійны фільм[d][1][3] і драматычны фільм
Рэжысэр
Сцэнарыст
Заснаваны на Неба над Берлінам[d][5]
Прадусар
У ролях
Кампазытар
Апэратар
Мантаж Лінзі Клінгман[d]
Вытворчасьць Regency Enterprises[d]
Распаўсюд Warner Brothers[d] і Netflix
Дата выхаду 10 красавіка 1998[7], 23 ліпеня 1998[8] і 1998
Працягласьць 114 хвіліна
Краіна
Мова ангельская мова
Старонка на IMDb
Афіцыйны сайт

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць