Каардынаты: 19°35′33″ пд. ш. 17°56′1″ у. д. / 19.5925° пд. ш. 17.93361° у. д. / -19.5925; 17.93361 Гоба — найбуйнейшы сярод знойдзеных мэтэарытаў. Гэты жалезісты мэтэарыт масай 60 тон і аб’ёмам 9 м³ быў знойдзены ў Намібіі ў 1920. Мэтэарыт упаў прыкладна 80 тыс. гадоў таму.

Гоба (мэтэарыт)
Месца знаходкі альбо падзеньня: Гротфантэйн
Час выяўленьня 1920
Маса, кг 60 тон
Колькасьць экзэмпляраў 1
Тып Iron IVB-D

Знаходка мэтэарыта

рэдагаваць

Гэты жалезісты мэтэарыт вагой у 60 тон і аб’ёмам у 9 м³ быў знойдзены ў Намібіі ў 1920 каля Гротфантэйна. Назву сваё атрымаў ад Hoba West Farm, дзе, уласна, яго і выявіў ўладальнік фэрмы. Паводле яго словаў, ён натыкнуўся на мэтэарыт, калі араў адно з сваіх палёў.

Агульныя зьвесткі

рэдагаваць

Мэтэарыт упаў прыкладна 80 тыс. гадоў таму. Знойдзены быў выпадкова, таму што не засталося ні кратэра, ні іншых сьлядоў падзеньня. Мабыць, атмасфэра замарудзіла падзеньне мэтэарыта, і вялікіх выкідаў энэргіі не адбылося. Мэтэарыт таксама цікавы тым, што мае параўнальна гладкую і плоскую паверхню.

Мэтэарыт Гоба ўяўляе сабой шчыльнае мэталічнае цела памерамі 2,7×2,7×0,9 мэтраў, на 84% складаецца з жалеза і на 16% — зь нікелю зь невялікім дамешкам кобальту. Зьверху мэтэарыт пакрыты гідраксідамі жалеза. У пляне крышталічнай будовы Гоба ўяўляе сабой багаты нікелем атаксіт.

Ахова мэтэарыта

рэдагаваць
 
Мэтэарыт Гоба

У 1920 годзе маса мэтэарыта складала 66 тон, але эрозія, навуковыя дасьледаваньні і вандалізм зрабілі сваю справу — мэтэарыт «схуднеў» да 60-ці тон. Гэта заахвоціла ўрад тагачаснай Паўднёва-Заходняй Афрыкі у сакавіку 1955 абвясьціць мэтэарыт нацыянальным помнікам, каб ахаваць ад замахаў вандалаў.

У 1985 годзе Rossing Uranium Ltd. вылучыла ўраду Паўднёва-Заходняй Афрыкі сродкі для ўзмацненьня мер па ахове мэтэарыта ад вандалаў. У 1987 ўладальнік фермы Hoba West ахвяраваў мэтэарыт і зямлю, на якой ён знаходзіцца, дзяржаве. Пасьля гэтага ўрад у гэтым месцы адкрыў турыстычны цэнтар. Кожны год на мэтэарыт прыязджаюць паглядзець тысячы турыстаў. Акты вандалізму прыпыніліся.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Гоба (мэтэарыт)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў