Гнэй Нэвіюс
Гнэй Нэвіюс (па-лацінску: Gnaeus Naevius; каля 270 да н. э. — каля 201 да н. э.) — рымскі эпічны паэт і драматург, удзельнік Пунічных войнаў.
У адрозьненьне ад Лівіюса Андроніка, Нэвіюс не абмяжоўваўся перапрацоўкаю грэкамоўных крыніцаў і стаў пачынальнікам літаратуры на ўласнарымскім матэрыяле. Ён склаў паэму сатурнавым вершам аб Пунічных войнах, у якой, між іншым, ужыў і сюжэт аб Энэі, пазьней дапрацаваны Вэргіліюсам. Апроч шэрагу драматычных твораў, дзеяньне якіх адбываецца ў Грэцыі, Нэвіюс стварыў некалькі й на рымскія тэмы, стаўшы такім чынам пачынальнікам «Fabula Praetexta» (драмы «ў тогах», у адрозьненьне ад «Fabula palliata», драмы «ў грэцкіх плашчах»).
Сатырычнымі творамі Нэвіюс нажыў сабе ворагаў ва ўплывовым родзе Мэтэлаў, некаторы час правёў у турме, памёр у выгнаньні ў паўночнай Афрыцы.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьГэта — накід артыкула пра пісьменьніка альбо пісьменьніцу. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |