Магматычныя горныя пароды
Магматы́чныя го́рныя паро́ды ўтварыліся з расплаўленай магмы пры яе зацьвярдзеньні і крышталізацыі. У залежнасьці ад умоваў зацьвярдзеньня магмы ў нетрах Зямлі або на яе паверхні адрозьніваюць інтрузіўныя горныя пароды і эфузіўныя горныя пароды.
Сярод магматычных горных парод пераважаюць сылікаты. Па колькасьці крэмнязёму (SiO2) яны падзяляюцца на кіслыя (>65%, граніты, рыяліты, дацыты), сярэднія (55—65%, гранітадыярытыы, дыярытыы, андэзіты), асноўныя (40—55%, габра, базальты, піраксэніты) і ультраасноўныя (<40%, дуніты, алівініты, пэрыдатыты).
Горныя пароды магматычнага паходжаньня складаюць асноўную частку аб’ёму зямной кары. Яны разьвіты ў складкавых абласьцях, падмурку і чахле плятформаў, на шчытах, у сучасным акіяне.
З магматычнымі пародамі зьвязаны карысныя выкапні: медзь, волава, вальфрам, золата, плятына, тытан, магн, нікель, хром, апатыты і іншыя. Магматычныя горныя пароды выкарыстоўваюцца як будаўнічы матэрыял (лабрадарыты, туфы і інш.), абразіўны і цеплаізаляцыйны (пемза, пэрліт), як сыравіна для вылучэньня каштоўных кампанэнтаў.
Крыніцы
рэдагавацьГэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |