Гліна (прыток Дулепы)

рака ў Беларусі

Глі́на, Глінка, Гні́лка — рака ў Беларусі, левы прыток ракі Дулепы (басэйн Дняпра). Цячэ ў Рагачоўскім і Чачэрскім раёнах Гомельскай вобласьці. Даўжыня 5 км.

Рака
Гліна
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Бярозавы Гай
Вусьце Дулепа
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Гомельская вобласьць
Даўжыня 5 км

На рацэ стаіць гістарычнае мястэчка Дудаковічы.

Пачынаецца за 2 км на паўночны ўсход ад вёскі Бярозавага Гаю Рагачоўскага раёну, вусьце на паўднёвай ускраіне вёскі Асінаўкі Чачэрскага раёну. Рэчышча на ўсім працягу каналізаванае[1].

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 126.

Літаратура

рэдагаваць
  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 126.