Глыбокая рыфма
Глыбо́кая ры́фма — від багатай рыфмы, у якой супадаюць ня толькі націскныя склады, але і некалькі пераднаціскных гукаў. Напрыклад: анке́т— банке́т, гады́ — гарады́, мацыё́лу — мацыё́ну, гало́ўнае — галавало́мных. Усе гэтыя прыклады — з сучаснай беларускай паэзіі, аднак глыбокая рыфма выяўляецца і ў даўніх фальклёрных творах:
- А там ехаў дварані́н
- На коніку вараны́м.
Літаратура
рэдагаваць- Рагойша В. П. Паэтычны слоўнік. — 3-е выд., дапрац. і дапоўн. — Менск: Беларуская навука, 2004. — 576 с. — 2000 ас. — ISBN 985-08-0598-6
- Рагойша В. П. Тэорыя літаратуры ў тэрмінах. — Менск: Беларуская энцыклапедыя, 2001. — 384 с. — 1000 ас. — ISBN 985-11-0197-4
Гэта — накід артыкула па літаратуры. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |