Глеб Самойлаў
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Самойлаў.
Глеб Самойлаў (7 траўня 1978 — 5 жніўня 2000, Менск) — лідэр Беларускага аддзяленьня РНА ў 1999—2000.
Глеб Самойлаў | |
Дата нараджэньня | 1978 |
---|---|
Месца сьмерці |
У 1994 раздаваў газэту яскрава выражанае антыбеларускае й расейска-шавіністычнае накіраванасьці. 18 сьнежня 1994 адзін з удзельнікаў аховы сходу расейскіх шавіністаў у Менску, разагнанага беларускай моладзьдзю. За бойку атрымаў умоўны тэрмін. Удзельнічаў у зьбіцьці ўдзельнікаў «Хартыя’97», «Маладога фронту». Ад 1999 лідар беларускага аддзяленьня РНА. Забіты на лесьвічнай пляцоўцы свайго дому. На наступны дзень адказнасьць за яго сьмерць узяў камітэт «Адзінства ў дзеяньні». У ягоным забойстве падазраюцца людзі Дзьмітрыя Паўлічэнкі. Быў жанаты, меў дачку.
Крыніцы
рэдагаваць- ПРИКАЗАНО УНИЧТОЖИТЬ ИМЕНЕМ РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ (рас.)
- Інфармацыя на сайце "Правае рэха"
- РНЕ Ў БЕЛАРУСІ БОЛЬШ НЯМА
- Форум памяці Глеба Самойлава(недаступная спасылка) (рас.)