Герц Давідавіч Цомык (14 траўня (1 чэрвеня) 1914, Магілёў12 студзеня 1981, Сьвярдлоўск) — савецкі віялянчэліст.

Герц Цомык
Дата нараджэньня 1 чэрвеня 1914
Месца нараджэньня Магілёў
Дата сьмерці 12 студзеня 1981
Месца сьмерці Сьвярдлоўск
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Прафэсія віялянчэліст
Інструмэнты Віялянчэль
Узнагароды Заслужаны артыст РСФСР (1981)

БіяграфіяРэдагаваць

Скончыў Тбіліскую кансэрваторыю, вучань К. А. Міньяр-Беларучава. Уладальнік 1-й прэміі на Ўсесаюзным конкурсе музыкаў-выканаўцаў у Маскве (1933).

У 19461952 гг. выкладаў у Тбіліскай кансэрваторыі, з 1952 г. у Сьвярдлоўскай, з 1954 г. загадваў катэдрай струнных інструмэнтаў. Адначасова з 1956 г. канцэртмайстар Сымфанічнага аркестру Сьвярдлоўскай філярмоніі. У 1940—1950-я гг. гуляў у складзе фартэпіяннага трыё з Аляксандрам Ёхелесам і Маркам Затулоўскім, затым на працягу многіх гадоў удзельнік Квартэту імя Мяскоўскага, за працу ў якім удастоены званьня Заслужаны артыст РСФСР (1981).

Сярод вучняў прафэсара Цомыка — заслужаны артыст Расеі Сяргей Пяшкоў. Сын Г. Д. Цомыка — заслужаны ўрач Расейскай Фэдэрацыі, уроляг Уладзімер Герцавіч Цомык.