Герта Мюлер

нямецкая пісьменьніца

Герта Мюлер (па-нямецку: Herta Müller; нар. 17 жніўня 1953) — нямецкая пісьменьніца, грамадзкі дзяяч. Ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры 2009 году з фармулёўкай «з засяроджанасьцю ў паэзіі й шчырасьцю ў прозе апісвае жыцьцё абяздоленых».

Герта Мюлер
Herta Müller
Герта Мюлер, 2019 год
Герта Мюлер, 2019 год
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася 17 жніўня 1953 (71 год)
Ніцкідорф, Румынія
Сужэнец Рыхард Вагнэр[d] і Гары Мэркель[d]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьніца, паэтка, эсэістка
Гады творчасьці 1976 — цяпер
Жанр раман, аповед, верш, эсэ
Мова нямецкая[1] і румынская мова
Значныя творы «Зямля зялёных сьліў»,
«Усё, што маю, нашу пры сабе»
Прэміі Нобэлеўская прэмія па літаратуры (2009)
Узнагароды
Вялікі афіцэрскі крыж ордэна „За заслугі перад Фэдэратыўнай рэспублікай Нямечччыны“ баварскі ордэн Максыміліяна «За навуку і мастацтва» Нобэлеўская прэмія ў галіне літаратуры Стыпэндыя Адама Мюлера-Гутэнбруна[d] (1981) прэмія СКМ у сэкцыі „творы на мовах румынскіх меншасьцяў“[d] (1982) літаратурная прэмія Аспэкты[d] (1984) Раўрыская літаратурная прэмія[d] (1985) Стыпэндыя Брэмэнскай літаратурнай прэміі[d] (1985, 1985) прэмія Марылюізы Фляйсэр[d] (1989) Нямецкая моўная прэмія[d] (1989, 1989) прэмія Росьвіты[d] (1990) Краніхштайнская літаратурная прэмія[d] (1991) Прэмія нямецкіх крытыкаў[d] (1992) прэмія Кляйста[d] (1994) прэмія Арыстэён[d] (1995) прэмія Франца Набля[d] (1997) літаратурная прэмія Іды Дэмель[d] (1998) Міжнародная Дублінская—IMPAC літаратурная прэмія[d] (1998) прэмія Франца Кафкі[d] (1999) аратарская прэмія Цыцэрона[d] (2001) Tübinger Poetik-Dozentur[d] (2001) мэдаль Карла Цукмаера[d] (2002) прэмія Ёзэфа Брайтбаха[d] (2003) літаратурная прэмія Конрада Адэнаўэра[d] (2004) Бэрлінская літаратурная прэмія[d] (2005) нямецкая літаратурная ўзнагарода „Вюрт“[d] (2006) літаратурная прэмія Вальтэра Газэнклевэра[d] (2006) Ганаровая прэмія Таварыства Гайнрыха Гайнэ[d] (2009) прэмія за ахову правоў чалавека Франца Вэрфэля[d] (2009) прэмія Гофмана фон Фалерслебэна[d] (2010) прэмія Самуэля Багуміла Ліндэ[d] (2011) прэмія «Манісманія»[d] (2011) Бэргенскі мескі пісар[d] (1995, 1996) прэмія Рыкарды Гух[d] (1987) Прэмія за найлепшую перакладзеную кнігу[d] (2013) літаратурная прэмія Ганэлёры Грэвэ[d] (2014) прэмія Гайнрыха Бэля[d] (2015) прэмія Ойгена Когана[d] (22 сакавіка 2019) прафэсар паэзіі братоў Грым[d] (1998) прэмія Фрыдрыха Гёльдэрліна ад Тубінгенскага ўнівэрсытэту[d] (2015) ганаровы доктар Енскага ўнівэрсытэту[d] (2017) ганаровы доктар Падэрборнскага ўнівэрсытэту[d] (2012) Q1596394? (2009)
Подпіс Выява аўтографу

Біяграфія

рэдагаваць

Герта Мюлер нарадзілася ў сям’і нямецкамоўных румынскіх фэрмэраў. Яе дзед быў заможным фэрмэрам, але ж яго багатая спадчына была канфіскаваная камуністычным рэжымам. Яе бацька служыў у войску СС у гады Другой сусьветнай вайны, потым, у камуністычнай Румыніі, працаваў вадзіцелем грузавіка.

Творчасьць

рэдагаваць

Аўтар вершаў, прозы, эсэ. Выступае як мастак і фатограф. Яе галоўная тэма — досьвед перажытай несвабоды й гвалту, індывідуальная й калектыўная памяць, выцясьненьне з памяці, амнезія, нежаданьне памятаць. Дзеяньне шматлікіх раманаў Мюлер адбываецца ў румынскай правінцыі эпохі Чаўшэску.

Зборнікі прозы і эсэ

рэдагаваць
  • Niederungen (Нізіна) (Бухарэст, 1982)
  • Drückender Tango (цяжкае танга) (Бухарэст, 1984)
  • Barfüßiger Februar (Басаногі люты) (1987)
  • Wie Wahrnehmung sich erfindet (1990)
  • Der Teufel sitzt im Spiegel (Д’ябал знаходзіцца ў люстэрку) (1991)
  • Eine warme Kartoffel ist ein warmes Bett (1992)
  • Der Wächter nimmt seinen Kamm (1993)
  • Angekommen wie nicht da (1994)
  • Hunger und Seide (Голад і шоўк) (1995)
  • In der Falle (1996)
  • Der fremde Blick oder das Leben ist ein Furz in der Laterne (1999)
  • Heimat ist das, was gesprochen wird (2001)
  • Der König verneigt sich und tötet (Кароль кланяецца і забівае) (2003)
  • Die blassen Herren mit den Mokkatassen (2005)
  • Atemschaukel (2009)
  • Cristina und ihre Attrappe oder Was (nicht) in den Akten der Securitate steht (2009)
  • Immer derselbe Schnee und immer derselbe Onkel (2011)
  • Vater telefoniert mit den Fliegen (2012)

Беларускія пераклады

рэдагаваць
  • Мюлер, Герта. Голад і шоўк. Мужчыны і жанчыны ў будзённым жыцці // ARCHE. № 4 (103) — 2011. С. 384—397: іл.
  • Мюлер, Герта. Зьвер сэрца. Урывак з раману. // Дзеяслоў. № 43 — 2009.
  • Мюлер, Г. Сёння я не хацела б з сабой сустракацца : [раман] / Герта Мюлер ; пер. з ням. Вольгі Гронскай. — Мінск : А. М. Янушкевіч, 2021. — 216 с. — (Cерыя «Noblesse Oblige»). ISBN 978-985-7210-72-5.
  1. ^ Müller, Herta, 1953- // CONOR.SI