Герб Нарвэгіі
Герб Нарвэгіі — адзін з найстарэйшых эўрапейскіх гербаў. Ён бярэ свой пачатак ад гербу каралеўскай сям’і. Сучасны варыянт афіцыйна дзейнічае з 20 траўня 1992 году.
Гісторыя
рэдагавацьХаакан Стары выкарыстоўваў шчыт са львом. Раньнія зьвесткі аб яго колерах утрымоўваюцца ў Каралеўскай сазе, напісанай у 1220 годзе.
У 1280 кароль Эрык Магнусан дадаў карону і срэбную сякеру да выявы льва.
Дызайн гербу пасьлядоўна зьмяняўся на працягу доўгіх гадоў. У позьнім сярэднявеччы ручка сякеры паступова даўжэла, сякера стала падобная на алебарду. Ручка звычайна была выгнутая паводле формы шчыта або манэты. Афіцыйна алебарда была замененая сякерай указам караля ў 1844 годзе. У 1905 годзе выгляд гербу для караля і ўрада ізноў быў зьменены, вернуты сярэднявечны ўзор, з трохкутным шчытом і вэртыкальна пастаўленым львом. Адказным за гэту выяву быў мастак Эліф Пэтэрсан. Спрошчаны выгляд быў прадстаўлены ў 1937 і зьлёгку зьменены з дазволу караля 20 траўня 1992 году.
Шчыт заўсёды адлюстроўваюць увянчаны каралеўскай каронай. Аднак падчас Другой сусьветнай вайны Квісьлінг пастанавіў выкарыстоўваць герб без кароны як афіцыйны.
Каралеўскі герб
рэдагавацьНа гербе каралеўскага дому леў выкарыстоўваецца з 1905 году. Вакол шчыта стужка ордэна Сьвятога Оляфа. Шчыт усталяваны на каралеўскі гарнастаевы плашч і ўвянчаны нарвэскай каралеўскай каронай.
Галерэя
рэдагаваць-
Герб Хаакана V Нарвэскага (правіл у 1299 - 1319 гг).
-
Аб'яднаны герб Хаакана VI Нарвэскага як караля Швэцыі і Нарвэгіі, 1380 г, дасьпехі
-
Адна з пячатак Эрыка VII "з Памераніі", 1398. Герб Нарвэгіі ў цэнтры.
-
Sigilum secretum Крысьціяна I, 1457-1460. Герб Нарвэгіі ўнізе зьлева.
-
Пячатка Джона Дацкага (правіл 1481 – 1513). Герб Нарвэгіі ўверсе справа.
-
Пячатка Крысьціяна III (правіл 1534 - 1559). Герб Нарвэгіі ўверсе справа.
-
Герб Крысьціяна III на першай дацкай Бібліі, 1550.
-
Герб Фрыдрыха II. Гравіроўка Ёнса Бірхэрода, 1581.
-
Герб Ёхана дэр Юнзе, герцага Сэндэльборгскага 1580, у капліцы Замка Сэнэрборг, Данія.
-
Эрык XIV (кароль Швэцыі) дадаў нарвэскі і дацкі гербы на швэдзкі дзяржаўны герб (дзьве ніжніх чвэрці).
-
Герб Фрыдэрыка II Дацкага, гравіроўка 1592 году.
-
Герб Фрыдрыха IV Дацкага і Нарвэскага, з Доўгай Залі замка Расэнборг. Герб Нарвэгіі ўверсе справа.
-
Герб гораду Крысьціянсанд з двуххвостым нарвэскім львом пад хвояй. Намаляваны на пячатцы, уведзенай у 1643 г.
-
Герб Нарвэгіі 1733 году
-
Герб на першым выпуску Адрэсэавісэн, 1767, які паказвае герб Нарвэгіі, Даніі і Кальмарскага зьвяза.
-
Герб з дзяржальні мяча афіцэра кавалерыі, 1780-я гг.
-
Герб з Царквы Трыніці, Капэнгаген. Герб Нарвэгіі ўверсе справа.
-
Герб Нарвэгіі, ухвалены 10 ліпеня 1844
-
Аб’яднаны герб Швэцыі і Нарвэгіі. Выкарыстоўваўся рэдка.
-
Аб’яднаны каралеўскі герб зьвяза Швэцыі і Нарвэгіі з 1844 па 1905.
-
Герб на першай нарвэскай паштовай марцы, 1855 г.
-
Штандар
-
Герб Нарвэгіі, які выкарыстоўваецца з 1905 году.
-
Малюнак каралеўскага гербу Эліфа Пэтэрсана, 1905 г.
-
Каралеўскі штандар, прыняты ў 1905 г.
-
Эмблема нарвэскага войска