Герб Нагорна-Карабаскай Рэспублікі

Герб Наго́рна-Караба́скай рэспу́блікі ўяўляе сабой арла, над галавой якога карона з арнамэнтам. На грудзях арла шчыт, падзелены на дзьве часткі: у верхняй — панарамай гор, у ніжняй — вэртыкальная выява сьцягу Нагорнага Карабаху. У сярэдзіне шчыта намаляваныя дзьве каменныя галовы з помніка «Мы — нашы горы» ў Сьцяпанакерце — сталіцы Нагорнага Карабаху. У лапах арла розныя прадукты земляробства, уключаючы пшаніцу і вінаград. Арла атачае стужка з надпісам чорным па белым на ўсходнеармянскай мове «Рэспубліка Нагорны Карабах».

Герб Нагорна-Карабаскай Рэспублікі
Апісаньне
Зацьверджаны 17 лістапада 1992

Глядзіце таксама

рэдагаваць