Сьцяг Нагорна-Карабаскай Рэспублікі
Сьцяг Нагорнага Карабаху. Дызайн сьцягу распрацаваны на аснове армянскага трыкалёру — тры роўнавялікія гарызантальныя палосы: чырвоная, сіняя і памяранцавая, сымбалізуючы гістарычнае і культурнае адзінства з Армэніяй. Ад армянскага сьцягу сьцяг НКР адрозьнівае ўзор белага колеру, які паказвае на тое, што Нагорны Карабах застаецца самастойнай дзяржавай. Узор таксама нагадвае арнамэнт, які выкарыстоўваецца на традыцыйных армянскіх дыванах.
Сьцяг быў зацьверджаны 2 чэрвеня 1992 году. Суадносіны бакоў сьцягу 1:2.