Герб Ірляндыі
Герб Ірляндыі ўяўляе сабой залатую арфу з срэбнымі струнамі на сінім фоне. Арфа доўгі час была геральдычным сымбалям Ірляндыі. У сучасным выглядзе герб зацьверджаны 9 лістапада 1945.
Арфа прызнаецца сымбалям Ірляндыі з XIII стагодзьдзя. Яна адлюстроўвалася на ірляндзкіх манэтах пры каралю Джоне і Эдвардзе I. Арфа была прынятая як сымбаль новага Каралеўства Ірляндыі, утворанага Генрыхам I Ірляндзкім у 1541. Яна зьявілася на трэцяй чвэрці каралеўскага гербу Злучанага Каралеўства пасьля аб’яднаньня Ірляндыі, Ангельшчыны і Шатляндыі пры Якаве I Ангельскім 1603 г.
Арфа была абраная сымбалям незалежнай Ірляндыі. Яна працягвала заставацца дзяржаўнай эмблемай пасьля прыняцьця канстытуцыі. Выява арфы выкарыстоўваецца на манэтах, пашпартах, афіцыйных дакумэнтах дзяржавы, а таксама на пячатках прэзыдэнта і ўрада.