Георгі Тарнаўскі[1] (нар. 1 чэрвеня 1931, в. Сінарка, Ільлінецкі раён Віньніцкай вобласьці, УССР — 1997) — кандыдат юрыдычных навук, ганаровы юрыст РСФСР, Пракурор БССР, Дзяржаўны дарадца юстыцыі 1-й клясы.[2]

Георгі Тарнаўскі
Пракурор БССР
1986 — 1991
Папярэднік: Віктар Макараў
Наступнік: пасада адмененая
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 1 чэрвеня 1931 (92 гады)
Сьцяг СССРв. Сінарка, Ільлінецкі раён Віньніцкай вобласьці, УССР, СССР
Памёр: 1997
Партыя:
Дзеці: Аляксандар Тарнаўскі[d]
Адукацыя:
Узнагароды:
Ордэн «Знак Пашаны»
Ордэн «Знак Пашаны»

Жыцьцяпіс рэдагаваць

Нарадзіўся ў сям’і служачых. Скончыў юрыдычны факультэт Кіеўскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, пасьля чаго рабіў у органах пракуратуры Ўкраіны на розных пасадах:

  • памочнік пракурора Тульчынскага раёна Віньніцкай вобласьці
  • пракурор аддзела агульнага нагляду пракуратуры Віньніцкае вобласьці.

У 1960-1961 гады Г. Тарнаўскі на пасадзе сакратара выканкама Віньніцкага гарадзкога Савета народных дэпутатаў. З 1961 па 1965 год — на партыйнай працы: інструктар аддзела адміністрацыйных органаў Віньніцкага абкама КП Украіны, а затым памочнік першага сакратара Віньніцкага абкама КП Украіны. З 1965 года — пракурор Віньніцкай вобласьці, а з 1981 года — начальнік управы агульнага нагляду Пракуратуры Саюза ССР.

У 1986—1991 гадох зьяўляўся пракурорам БССР. Быў выбраны народным дэпутатам Вярхоўных Саветаў БССР і СССР. Пастановаю Вярхоўнага Савета БССР ад 20 ліпеня 1990 года нумар 166-XII выбраны членам камісыі па распрацоўцы праекта Канстытуцыі Беларускай ССР.

Да 1996 году працаваў у Пракуратуры Рэспублікі Беларусь на розных пасадах.

Узнагароды рэдагаваць

Г. Тарнаўскі ўзнагароджаны ордэнам "3нак Пашаны" (1971), нагрудным знакам "Ганаровы работнік пракуратуры".

Заслужаны юрыст Беларускай ССР. Кандыдат юрыдычных навук. Дзяржаўны раднік юстыцыі 1 клясы.

Бібліяграфія рэдагаваць

Тарнаўскі зьяўляецца аўтарам наступных кнігаў:[3]

  • В. В. Долежан, Г. С. Тарнавский. Прокурорский надзор за исполнением законов в сельском хозяйстве. — М. «Юрид. лит.», 1986
  • Г. С. Тарнавский. Правовое обеспечение перестройки в современных условиях. — Минск, Правл. о-ва «Знание», 1990
  • Георгий Тарнавский, Валерий Соболев, Евгений Горелик, Куропаты: следствие продолжается, М. «Юрид. лит.», 1990. — 270 с. — ISBN 5-7260-0305-5

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Дзеяпіс Пракураты Беларускае ССР. Пракуратура БеларусіПраверана 1 студзеня 2022 г.
  2. ^ Прокуроры БССР, Республики Беларусь(недаступная спасылка) // Генеральная прокуратура Республики Беларусь (рас.)
  3. ^ Георгий Степанович Тарнавский // Biblus