Генэральная Асамблея ААН
.
Генэральная Асамблея — гэта галоўны орган ААН, які прымае вырашэньні. Сядзіба ў м. Новы-Ёрк. Яна складаецца з прадстаўнікоў ўсіх дзяржаваў-чальцоў ААН, прычым кожная дзяржава мае ня больш за адзін голас. Вырашэньні па звычайных пытаньнях прымаюцца простай большасьцю галасоў. Але для прыняцьця вырашэньня па важных пытаньнях патрэбныя дзьве траціны галасоў.
Пытаньне аб тым, ці зьяўляецца дадзенае пытаньне важным, вырашаецца простай большасьцю галасоў наяўных чальцоў ААН, якія галасуюць згодна пункту 3 артыкула 18 Хартыі ААН. Генэральная Асамблея звычайна зьбіраецца раз на год, у прамежку паміж сярэдзінай верасьня да сярэдзіны сьнежня. Яна можа склікаць спэцыяльныя ці надзвычайныя паседжаньні, калі гэтага патрабуюць абставіны. Генэральная Асамблея прымае справаздачы ўсіх іншых органаў ААН, прымае новых чальцоў, зацьвярджае бюджэт, а таксама прызначае Генэральнага сакратара.