Гелянова
Гістарычны раён | |
Гелянова
| |
Абласны драмтэатар, былы афіцэрскі клюб
| |
Краіна | Беларусь |
Горад | Маладэчна |
Каардынаты | 54°19′18.2″ пн. ш. 26°51′49.54″ у. д. / 54.321722° пн. ш. 26.8637611° у. д.Каардынаты: 54°19′18.2″ пн. ш. 26°51′49.54″ у. д. / 54.321722° пн. ш. 26.8637611° у. д. |
Архітэктурны стыль | Закапанскі стыль, функцыяналізм |
Першае згадваньне | XIX стагодзьдзе |
Будаваньне | XIX—XX стагодзьдзі—XX—XXI стагодзьдзі |
Статус | 1-ы мікрараён |
Гелянова | |
Гелянова на Вікісховішчы |
Геляно́ва, прадмесьце Геляно́ва — гістарычная мясьціна Маладэчна, разьмешчаная ў паўднёва-заходняй частцы места, за Зялёным гарадком, на месцы цяперашняга Гарадзкога парка й стадыёну.
Гісторыя
рэдагавацьФальварак Гелянова вядомы з XIX стагодзьдзя як прыватнае ўладаньне Лапацінскіх, Мацкевічаў і Фэрдынанда Васілеўскага[1]. Падчас будаўніцтва Сядлецка-Пецярбурзкае чыгункі непадалёк ад лініі на Ліду ў невялікім парку знаходзіўся двухпавярховы драўляны палац Васілеўскага з упрыгожаным калёнамі ганкам.[2]
З сакавіка 1922[3] па верасень 1939 року ў Гелянове[4] зьмяшчаўся «86-ы пяхотны полк» і II дывізіён «19-га палка лёгкай артылерыі». У Польскай кампаніі Вэрмахту полк удзельнічаў у складзе 19 дывізіі пяхоты Войска Польскага.
У 1924 годзе ў фальварку Гелянова пачалося грунтоўнае будаўніцтва казармаў для Войска Польскага. Былі ўзьведзеныя цагляныя казармы для шарагоўцаў, закладзеныя афіцэрскія дамы і іншыя пабудовы вайсковай інфраструктуры гарнізону. Напрыканцы 20-х гадоў ваенны гарадок ужо займаў вялікую плошчу, абмежаваную, калі глядзець на сучасны плян Маладэчна, вуліцамі Драздовіча, Ясінскага, Чайкоўскага і Б. Хмяльніцкага. Тут пражывала 68 афіцэраў зь сем’ямі і 2200 падафіцэраў і жаўнераў рэгулярных войскаў.
У 1929 годзе на паўночным уезьдзе ў гарнізон Гелянова была ўзьведзеная трыюмфальная арка ў гонар кіраўніка Польшчы Юзэфа Пілсудзкага. Адкрыцьцё аркі адбылося падчас урачыстасьцяў, прысьвечаных сьвяткаваньню дзесяцігодзьдзя 86-га пяхотнага палка. У савецкі час арка была зьнесена, у астатнім польская архітэктура Гелянова амаль захавалася да нашага часу[5].
Сучаснасьць
рэдагаваць21 траўня 1929 году набыло моц распараджэньне Рады Міністраў ад 26 красавіка 1929 году пра наданьне мястэчку Маладэчна статуса гораду, адначасова да Маладэчна далучылі населеныя пункты з аднайменнай гміны, у тым ліку й Гелянова[6]. З гэтага часу Гелянова зьяўляецца часткай Маладэчна, да нашага часу амаль што поўнасьцю захавалася польская архітэктура Гелянова. У 1946 годзе побач з Галяновам быў закладзены гарадзкі парк.[7] Праз рок ад Галянова да Старога Места пачаў хадзіць першы гарадзкі аўтобусны маршрут. У 1948 годзе паміж Галяновам і Каледзіном увайшла ў дзеяньне магутная гарадзкая цеплавая электрастанцыя, тады ж ад Галянова ў бок плошчы Свабоды прайшла першая чарга вадаправода.[8] У 50-я гады раён быў забудаваны пераважна двухпавярховымі шматкватэрнымі будынкамі ў бок новага цэнтру.
Краявіды Гелянова
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ [1] kresy24.pl
- ^ Г.А.Каханоўскі. Маладзечна -Мн., Полымя, 1988, С.26
- ^ Таинственный колокол (рас.)
- ^ Гарнізон у Гелянове: горад у горадзе // «Рэгіянальная газета»
- ^ Архитектура Молодечно в межвоенный период. (рас.)
- ^ Rozporządzenie Rady Ministrów z dnia 26 kwietnia 1929 r. o zaliczeniu osady (miasteczka) Mołodeczno w powiecie mołodeczańskim, województwie wileńskiem w poczet miast i włączeniu do nowoutworzonego miasta niektórych osiedli, Dz. U. Nr 33, poz. 308(недаступная спасылка) (пол.)
- ^ Г.А.Каханоўскі. Маладзечна -Мн., Полымя, 1988, С.73
- ^ Г.А.Каханоўскі. Маладзечна -Мн., Полымя, 1988, С.75
Літаратура
рэдагаваць- Dziennik Ustaw Reczypospolitej Polskiej (пол.)
- Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej (пол.)
- Wojciech Roszkowski: „Najnowsza historia Polski 1914–1945”, Świat Książki, Warszawa 2003, ISBN 83-7311-991-4 (пол.)
- Helenowo // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom III: Haag — Kępy. — Warszawa, 1882. S. 57