Францыя — гэта самая вялікая краіна заходняй Эўропы: яе тэрыторыя плошчай 550 000 км² займае больш за адну пятую агульнай плошчы Эўразьвязу.

2/3 агульнай плошчы Францыі займаюць раўніны.

Асноўныя горныя масівы: Альпы, Пірэнэі, Юра, Ардэны, Цэнтральны Масіў і Вагезы. На тэрыторыі францускіх Альпаў узвышаецца гара Манблян, найвышэйшы пункт заходняй Эўропы вышынёй 4 808 мэтраў.

Францускі "шасьцікутнік" амываюць чатыры марскія прасторы: Паўночнае мора, Ля-Манш, Атлянтычны акіян і Міжземнае мора. Агульная даўжыня берагавой лініі Францыі — 5 500 кілямэтраў.

На тэрыторыі Францыі сустракаюцца тры тыпы клімату: на захадзе акіянічны, на поўдні міжземнаморскі, а ў цэнтры ды на ўсходзе кантынентальны клімат.

Навакольнае асяродьдзе (некаторыя факты)

рэдагаваць

Лясы і зоны, занятыя пад сельскую гаспадарку, займаюць у Францыі плошчу 48 мільёнаў гектараў, або 82% тэрыторыі францускай мэтраполіі. Адны толькі лясныя масівы займаюць каля 30% тэрыторыі Францыі. Па агульнай плошчы лясоў, Францыя займае трэцяе месца ў Эўразьвязе пасьля Швэцыі і Фінляндыі. З 1946 году агульная плошча лясных масіваў была павялічана на 46%, а за апошнія 200 гадоў пабольшылася ў два разы. У Францыі налічваецца 136 пародаў дрэваў. Трэба зазначыць, што гэта выключна вялікая лічба для эўрапейскай краіны. Што да дзікіх жывёлаў, то за апошнія 20 гадоў колькасьць аленяў павялічылася ў два, а колькасьць касуляў — у тры разы. Дзеля таго, каб зьберагчы і падкрэсьліць хараство прыродных багацьцяў Францыі, дзяржава стварыла 7 нацыянальных паркаў, 135 запаведнікаў, 516 зонаў аховы біятопаў, 429 мясцовасьцяў пад аховай Музэю ўзьбярэжжа/узьбярэжнай стужкі (Conservatoire du littoral), а таксама 42 рэгіянальныя прыродныя паркі, якія займаюць 7% тэрыторыі францускай мэтраполіі. На ахову навакольнага асяродьдзя было выдзелена 28,8 мільярдаў эўра, або 469 эўра на жыхара. 3/4 гэтай сумы траціцца на ачышчэньне сьцёкавых водаў і перапрацоўку адходаў. Францыя ўзяла ўдзел у падпісаньні многіх міжнародных дагавораў і канвэнцыяў ААН, якія датычацца праблемаў клімату, біяразнастайнасьці і апустыніваньня.

Глядзіце таксама

рэдагаваць

Літаратура

рэдагаваць
  • Voici la France : Economie, institutions, modes de vie, la francophonie, politique étrangère, culture et loisirs. Paris, 2004.