Гаўрыла Верасаў
беларускі савецкі шахіст
(Перанакіравана з «Гаўрыіл Верасаў»)
Гаўры́ла Мікала́евіч Ве́расаў (8 ліпеня 1912, Менск — 18 лістапада 1979, тамака жа) — беларускі савецкі шахматыст, міжнародны майстар (1950).
Гаўрыла Верасаў | |
Краіна | |
---|---|
Нарадзіўся | 28 ліпеня 1912 |
Памёр | 12 лістапада 1979 (67 гадоў) |
Званьне | міжнародны майстар[d] і майстар спорту СССР у шахматах[d] |
Шасьціразовы чэмпіён Беларусі. Удзельнік трох чэмпіянатаў СССР. Шахматны тэарэтык, аўтар сыстэмы, што атрымала назву «Дэбют Верасава» (1. d4 d5 2. Кc3 Кf6 3. Сg5).
Удзельнік нямецка-савецкай вайны. Кандыдат гістарычных навук.
Асноўныя спартовыя вынікі
рэдагавацьГод | Турнір | Вынік | Месца |
---|---|---|---|
1934 | Адборачны турнір да 9-га чэмпіянату СССР (Тбілісі) | 6? з 13 | 6-7 |
1934/35 | 9-ы чэмпіянат СССР | 9 з 19 | 13-14 |
1937 | Кваліфікацыйны матч з В. Пановым | 9 : 7 | |
1940 | 12-ы чэмпіянат СССР | 10? з 19 | 7-9 |
1944 | 13-ы чэмпіянат СССР | 7? з 16 | 8-10 |
Літаратура
рэдагаваць- Шахматный словарь. [Москва] : Физкультура и спорт, [1964]. С. 216.
- Шахматы : Энциклопедический словарь. Москва : Советская энциклопедия, 1990. С. 58. ISBN 5-85270-005-3.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Партыі ў базе ChessGames (анг.)
- Бацьвіньнік І. Ён быў ва ўсім непараўнальны // 64 — Шахматны агляд. 2000. № 5.(недаступная спасылка) (рас.)