Гаўард Джэйкабсан (па-ангельску: Howard Jacobson; нарадзіўся 25 жніўня 1942 году) — брытанскі пісьменьнік і журналіст. Больш вядомы як аўтар камічных навэл, сюжэт якіх круціцца каля вобразаў брытанскіх габрэяў. Ляўрэат Букераўскай прэміі 2010 году.[2]

Гаўард Джэйкабсан
анг. Howard Jacobson
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 25 жніўня 1942 (82 гады)
Манчэстэр, Ангельшчына
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьнік, журналіст
Гады творчасьці 1983 — цяпер
Жанр камічная навэля
Мова ангельская мова[1]
Прэміі Букераўская прэмія (2010)
Узнагароды

Біяграфія

рэдагаваць

Джэйкабсан нарадзіўся ў 1942 годзе ў Манчэстэры. Ён скончыў Кембрыдзкі ўнівэрсытэт, нейкі час чытаў лекцыі ва Ўнівэрсытэце Сыднэю, аднак пазьней вярнуўся выкладчыкам у Кембрыдж.

Творчасьць

рэдагаваць

Як пісьменьнік Джэйкабсан найбольш вядомы гумарыстычнымі гісторыямі пра брытанскіх габрэяў. Адна з такіх гісторыяў распавядаецца і ў «Праблеме Фінклера». Раман стаў першай адкрыта гумарыстычнай гісторыяй, якая атрымала Букераўскую прэмію за ўсю яе гісторыю.