Гаць (рака)

рака ў Беларусі
Рака
Гаць
Выток каля в. Пяцілетка
Вусьце Волма
Краіны басэйну Беларусь
Даўжыня 29 км
Плошча басэйну 210 км²
Нахіл воднай паверхні 0,8 ‰

Гаць — рака ў Смалявіцкім і Ігуменскім раёнах Менскай вобласьці, левы прыток ракі Волмы (басэйн Дняпра). Даўжыня 29 км. Плошча вадазбору 210 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,8‰.

Асноўны прыток — рака Дыеўка.

Пачынаецца за 3 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Пяцілетка Смалявіцкага раёну, вусьце за 1 км на паўднёвы захад ад вёскі Лежні Ігуменскага раёну. Мае на ўсім працягу каналізаванае рэчышча[1].

КрыніцыРэдагаваць

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1994. С. 125

ЛітаратураРэдагаваць

  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Менск: БелЭн, 1994. — 415 с. ISBN 5-85700-133-1. С. 125