Гатэль Эўропа (Наваградак)
Помнік грамадзянскай архітэктуры | |
Гатэль Эўропа
| |
Гатэль Эўропа
| |
Краіна | Беларусь |
Места | Наваградак |
Каардынаты | 53°35′59″ пн. ш. 25°49′32″ у. д. / 53.59972° пн. ш. 25.82556° у. д.Каардынаты: 53°35′59″ пн. ш. 25°49′32″ у. д. / 53.59972° пн. ш. 25.82556° у. д. |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Гатэль Эўропа | |
Гатэль Эўропа на Вікісховішчы |
Гатэль Эўропа — помнік архітэктуры канца XVIII — другой паловы XIX стагодзьдзяў у Наваградку. Знаходзіцца ў цэнтры места, на гістарычным Рынку пад адрасам вуліца Замкавая, 3. Твор архітэктуры клясыцызму. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Гісторыя
рэдагавацьМураваны будынак на рагу Рынку і Замкавай вуліцы ў Наваградку збудавалі ў канцы XVIII ст. У другой палове XIX ст. будынак рэканструявалі. Тут разьмясьціўся гатэль «Эўропа».
Па Другой сусьветнай вайне ў будынку разьмяшчалася адміністрацыйная ўстанова.
У жніўні 2006 году менскае навукова‑вытворчае аб’яднаньне «Эльвіра» выкупіла будынак у наваградзкага прадпрымальніка Ўладзімера Максімчыка. Экспэртыза высьветліла, што былы ўласьнік самавольна ажыцьцявіў перабудову ўнутраных канструкцыяў камяніцы: будынак меў разбураныя перакрыцьці, разабраную падлогу на другім паверсе, паздыманыя бэлькі, што надавалі жорсткасьць канструкцыі. Праз аварыйны стан будынка новы ўласьнік пастанавіў яго разабраць. Дзеля гэтага зрабілі неабходныя замеры, геалягічнае дасьледаваньне грунту і археалягічныя раскопкі ля падмуркаў. Пазьней будынак аднавілі ў пачатковым выглядзе[1].
Архітэктура
рэдагавацьПомнік архітэктуры клясыцызму. Гэта 2-павярховы прастакутны ў пляне будынак, накрыты вальмавым дахам. Сьцены гладкія, праразаюцца прастакутнымі аконнымі праёмамі, на другім паверсе — рамныя абрамленьні. З прычыны рознасьці ўзроўняў паверхаў будынак у тарцовай частцы мае цокальны паверх, умацаваны масіўнымі кутнімі контрфорсамі[2].
Плян 2-часткавы. Першая частка аддзяляецца ад другой капітальнай сьцяной; прызначалася пад жытло і гандлёвую ўстанову і раней мела асобны ўваход. Другая — калідорнага пляну, прызначалася дзеля фабрыкі вырабу муштукоў. У першай частцы разьмяшчаюцца сходы на другі паверх, які мае асобны ўваход з боку падоўжнага дваровага фасаду[3].
Галерэя
рэдагаваць-
Агульны выгляд
-
Двор
-
З боку Валеўскай вуліцы
-
З боку Рынку
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Печанко С. Рэканструкцыя Эўропы(недаступная спасылка) // Наша Ніва. № 21, 8 чэрвеня 2007. С. 8.
- ^ Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 360.
- ^ Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Гродзенская вобласць. — Менск, 1986. С. 261.
Літаратура
рэдагаваць- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Гродзенская вобласць / АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Менск: Беларус. Сав. Энцыклапедыя, 1986. — 371 с.: іл.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьАб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 412Г000394 |