Гар’яна
Гар’яна (па-ангельску: Haryana з гіндзі: Дом бога (Hari+ayana)) — штат на поўначы Індыі, мяжуе са штатамі Панджаб і Гімачал-Прадэш на поўначы, Раджастган на захадзе і поўдні, Утар-Прадэш і Утаракганд на ўсходзе. Гар’яна акружае Дэлі з поўначы, захаду і поўдня. Займае 20-е месца сярод штатаў паводле плошчы (44 212 км²) і 16-е паводле насельніцтва (21 млн чалавек, 2001). Адміністрацыйны цэнтар — Чандыгарг, які не ўваходзіць у склад штату (утварае асобную хаўрусную тэрыторыю, то бок падпарадкоўваецца непасрэдна фэдэральнаму ўраду) і зьяўляецца таксама сталіцай суседняга Панджабу.
Гар’яна | |
анг. Haryana, гіндз. हरियाणा, пандж. ਹਰਿਆਣਾ | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Індыя |
Статус | штат |
Адміністрацыйны цэнтар | Чандыгарг |
Улучае | 21 акруга |
Дата ўтварэньня | 1 лістапада 1966 |
Губэрнатар | Джаганатг Пагадыя |
Галоўны міністар | Бгупіндэр Сынгг |
Афіцыйныя мовы | гіндзі, панджабі |
Насельніцтва (2011) | 25 353 081 чал. (16-е месца) |
Шчыльнасьць | 573 чал./км² |
Плошча | 44 212 км² (20-е месца) |
Месцазнаходжаньне Гар’яна | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | +5:30 |
Код ISO 3166-2 | IN-HR |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Утвораны ў рамках палітыкі рэарганізацыі штатаў Індыі шляхам вылучэньня ўсходняй часткі штату Панджаб. Афіцыйныя мовы — гіндзі й панджабі, распаўсюджваньне мае таксама гар’янві, адна з моваў дыялектнага кантынуўму ўсходні гіндзі, якія традыцыйна лічацца дыялектамі гіндзі (або, шырэй, гіндустані).
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьГар’яна — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Гэта — накід артыкула па геаграфіі Індыі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |