Гары Гарысан (12 сакавіка 1925, Стэмфард — 15 жніўня 2012) — амэрыканскі пісьменьнік-фантаст і рэдактар, які апошнія гады пражываў у Ірляндыі. Аўтар больш за 200 выдадзеных апавяданьняў і 35 раманаў. Вядомы як аўтар папулярных сэрыяў кніг у жанры навуковай фантастыкі: «Сьвет сьмерці», «Эдэм» і «Стальны Пацук».

Гары Гарысан
Harry Harrison
Гарысан на Worldcon 2005 у Глазга
Гарысан на Worldcon 2005 у Глазга
Асабістыя зьвесткі
Псэўданімы Фэлікс Бойд (Felix Boyd), Хэнк Дэмпсы (Hank Dempsey), Вэйд Кэмпфэрт (Wade Kaempfert)
Нарадзіўся 12 сакавіка 1925 (99 гадоў)
Памёр 15 жніўня 2012
Сужэнец Эвэлін Гарысан[d] і Joan Merkler Harrison[d]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці літаратар
Гады творчасьці 1956-2012
Кірунак проза
Жанр (Навуковая фантастыка
Мова ангельская
Дэбют «Пранікаючы скрозь скалы»
Прэміі Нэбьюла
Узнагароды
http://www.harryharrison.com

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Яго маці вырасла ў Санкт-Пецярбургу і пераехала ў ЗША, калі ёй было каля 15 гадоў.

З 1943 па 1946 гады Гарысан быў сяржантам ВПС ЗША. З 1956 году Гарысан стаў прафэсійным літаратарам. Ён свабодна валодаў сям’ю мовамі, у тым ліку — эспэранта.

У Гарысана было двое дзяцей: сын Тод і дачка Мойра.

Творчасьць

рэдагаваць

Першаю кніжкаю быў выдадзены яго раман «Неўгамаваная плянэта» ("Deathworld" 1960), якая ў наступныя гады была падоўжаная ў трылёгію героя Язона дын Альта «Спэцыяліст па этыцы» ("Deathworld 2" 1964) і «Барбары-вершнікі» ("Deathworld 3" 1968).

Пераклады на беларускую мову

рэдагаваць
  • Зоркі і палосы назаўсёды[1]
  1. ^ Пляны выкладаньня кніг Кніжная палічка