Гарона
Гарона (па-француску: Garonne, па-лацінску: Garumna, па-аксытанску: Garona) — рака ў Францыі і Гішпаніі (вытокі). Даўжыня 647 км, плошча басэйну 56 тыс. км². Бярэ пачатак у Цэнтральных Пірэнэях некалькімі вытокамі на вышыні 1800-2300 м, па выхадзе з гор цячэ па Гаронскай нізіне. Шырыня ля гораду Бардо каля 500 м. Упадае ў Біскайскі заліў. У межах Пірэнэяў цячэ ў вузкай глыбокай даліне, мае стромкае падзеньне, ніжэй зьяўляецца тыповай раўніннай ракой з добра распрацаванай далінай. Асноўныя прытокі: Сав, Жэр, Баіз, Ар'еж (з Пірэнэяў), Тарн, Лёт, Дардонь (з Цэнтральнага Францускага масіва); зьліваючыся з р. Дардонь, Гарона ўтварае эстуарый Жыронда. Жыўленьне пераважна за кошт талых вод горных сьнягоў і дажджоў. Сток рэзка зьмяняецца па сэзонах; максымальны расход вады з сакавіка па чэрвень. Сярэдні гадавы расход ля вусьця каля 680 м³/сек (максымальны да 8 тыс. м³/сек). Гарона складае частку суднаходнай воднай сыстэмы (якая ўключае таксама Гаронскі канал і Паўднёвы канал), якая злучае Біскайскі заліў зь Міжземным морам.
Гарона | |
франц. Garonne | |
Гарона ля Тулюзы | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | Цэнтральныя Пірэнэі |
Вусьце | Жыронда |
Краіны басэйну | Францыя, Гішпанія |
Вобласьці | Аксытанія, Val d'Aran[d] і Нувэль-Акітэн |
Даўжыня | 647 км |
Плошча басэйну | 56 000 км² |
Нахіл воднай паверхні | 2600 м |
Месцазнаходжаньне | |
Гэта — накід артыкула па Францыі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
Гэта — накід артыкула пра Гішпанію. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |