Гардар Сваварсон
швэдзкі вікінг, дасьледнік
Гардар Сваварсон (швэдз. Gardar Svavarsson) — вікінг родам з Швэцыі; быў першым скандынавам, які жыў у Ісьляндыі празь некалькі дзесяцігодзьдзяў па яе адкрыцьці вікінгам Надодам[1][2].
Біяграфія
рэдагавацьПаводле «Кнігі аб засяленьні Ісьляндыі» (ісьл. Landnámabók), валодаў землямі ў Зэляндыі (Данія). У час выправы да гэтага вострава (у 860-х гадох) патрапіў у шторм, які зьнёс яго карабель да ўсходняга ўзьбярэжжа Ісьляндыі. На беразе Дрыготкага фіёрду ў паўночнай частцы Ісьляндыі збудаваў дом і застаўся там на зіму.
Па вяртаньні дадому адкрытую ім зямлю сталі называць Востравам Гардара (Garðarshólmi).