Гарадзішча Замэчак (Заслаўе)
Помнік археалёгіі | |
Гарадзішча Замэчак
| |
Замэчак, крыж у гонар тысячагодзьдзя прыняцьця хрысьціянства на Беларусі
| |
Краіна | Беларусь |
Места | Заслаўе |
Каардынаты | 53°59′44.89″ пн. ш. 27°16′38.100″ у. д. / 53.9958028° пн. ш. 27.27725° у. д.Каардынаты: 53°59′44.89″ пн. ш. 27°16′38.100″ у. д. / 53.9958028° пн. ш. 27.27725° у. д. |
Статус | Ахоўная зона |
Гарадзішча Замэчак | |
Гарадзішча Замэчак на Вікісховішчы |
Гарадзішча Замэчак — помнік археалёгіі Х—ХІ стагодзьдзяў у Заслаўі. Месца, дзе жыла Рагнеда з сынам Ізяславам. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Гісторыя
рэдагавацьГарадзішча ўзьвялі ў адзін прыём у Х—ХІ стагодзьдзяў. Гэта найбольш старажытны помнік Заслаўя, і месца першага пражываньня яго насельнікаў.
Менавіта тут у свой час пасялілася Рагнеда з сваім сынам Ізяславам. Магчыма, на самім гарадзішчы знаходзіўся манастыр, дзе пражыла апошнія гады Рагнеда ў якасьці манахіні, аднак вядомыя летапісныя крыніцы ня ўтрымліваюць зьвестак наконт дакладнай назвы гэтага манастыру, што не дазваляе сьцьвярджаць пра ягоную лякалізацыю. Існуе легенда, што тут яна была і пахавана, аднак археалягічныя дасьледваньні не пацьвярджаюць гэты факт.
Археалягічныя зьвесткі паказваюць, што ў ХІІ ст. гарадзішча ўжо пакінулі насельнікі.
У пачатку 1990-х гадоў у цэнтры Замэчка паставілі помнік «Тысячагодзьдзе праваслаўнай царквы на Беларусі».
Апісаньне
рэдагавацьГарадзішча месьціцца на ўзгорку над абалонай ракі Чарніцы й з трох бакоў абмяжоўваецца далінаю ракі і дрыгвой. Пляцоўка Замэчка амаль круглая сваёй формай з дыямэтрам 70—74 мэтраў, пэрымэтрам абводзіцца валам і ровам. Вал ня меў унутраных драўляных канструкцыяў, прытым ён дасягае ў вышыні ад падножжа рова 6,5 мэтраў, наверсе меў абарончую сьцяну, а на схіле валу драўляны паркан у выглядзе нахіленых бярвеньняў. Паводле археалягічных досьледаў выявілася, што вялікую частку жыхароў Замэчка складалі ваяры, што дало падставы лічыць гарадзішча пабудовай з выразнымі мілітарнымі функцыямі[1].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Заяц, Ю. А. Заславль Х—XVIII веков. — Минск, 1987. С. 38.
Літаратура
рэдагаваць- Заяц, Ю. А. Заславль Х—XVIII веков. — Минск, 1987.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьАб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 613В000337 |