Гарадзецкі сельсавет (Быхаўскі раён)

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Быхаўскім раёне Магілёўскай вобласьці Беларусі

Гарадзе́цкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Быхаўскага раёну Магілёўскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Гарадзец.

Гісторыя

рэдагаваць

На тэрыторыі сучаснай Беларусі ў 1772—1796 і 1802—1919 гадах існаваў Быхаўскі павет (да 1852 году называўся Старабыхаўскім), у склад якога ўваходзіла Гарадзецкая воласьць (пазьней Старабыхаўская).

17 ліпеня 1924 году ўтвораны Быхаўскі раён, у складзе якога 20 жніўня 1924 году створаны Гарадзецкі сельсавет. 11 красавіка 1960 году сельсавет ліквідаваны. 5 красавіка 1963 году адноўлены.

23 сьнежня 2009 году сельсавет ліквідаваны, усе населеныя пункты — Брасавінка, Гарадзец, Замошша, Лубянка, Рэзкі, Сяліба — перададзеныя ў склад Холстаўскага сельсавету[1].