Холстаўскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Быхаўскім раёне Магілёўскай вобласьці Беларусі

Хо́лстаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Быхаўскага раёну Магілёўскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Мокрае.

Гісторыя

рэдагаваць

17 ліпеня 1924 году ўтвораны Быхаўскі раён, у склад якога ўвайшоў Макранскі сельсавет з цэнтрам у вёсцы Мокрае.

11 красавіка 1960 году сельсавет ліквідаваны.

4 чэрвеня 1965 створаны Мокраўскі сельсавет, які 18 сакавіка 1966 году перайменаваны ў Холстаўскі сельсавет.

23 сьнежня 2009 году ў склад сельсавету перададзеныя ўсе населеныя пункты — Брасавінка, Гарадзец, Замошша, Лубянка, Рэзкі, Сяліба — ліквідаванага Гарадзецкага сельсавету[1].

З 17 ліпеня 2016 году адміністрацыйны цэнтар перанесены зь вёскі Холстава ў аграгарадок Мокрае[2].