Гарадзейка
рака ў Беларусі
Гарадзе́йка — рака ў Стаўпецкім і Нясьвіскім раёнах Менскай вобласьці, правы прыток ракі Вушы (басэйн Нёману). Даўжыня 10 км. Плошча вадазбору 53 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,9 ‰. Пачынаецца на ўсходзе ад вёскі Новая Вёска Стаўпецкага раёну, цячэ празь мястэчка Гарадзею, упадае ў Вушу на ўсходзе ад вёскі Студзёнкі Нясьвіскага раёну. Ад вусьця на 1 км каналізаваная.
Гарадзейка | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | каля в. Новая Вёска |
Вусьце | Вуша |
Краіны басэйну | Беларусь |
Вобласьці | Менская вобласьць |
Даўжыня | 10 км |
Плошча басэйну | 53 км² |
Нахіл воднай паверхні | 1,9 ‰ |
Літаратура
рэдагаваць- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 121—122