Ганна Аксёнава

беларуская архітэктарка

Ганна Аляксееўна Аксёнава – беларуская архітэктарка і дызайнэрка.

Ганна Аляксееўна Аксёнава
Дата нараджэньня 1 ліпеня 1953(1953-07-01) (71 год)
Месца нараджэньня Менск, Беларусь
Адукацыя Беларускі палітэхнічны інстытут
Месца вучобы
Занятак дызайн асяродзьдзя, архітэктура малых формаў
Месца працы
Сябра ў Беларускі саюз дызайнэраў[d]
Узнагароды
мэдаль «За працоўныя заслугі»
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Аксёнава (неадназначнасьць).

Біяграфія

рэдагаваць

Нарадзілася 1 ліпеня 1953 году ў Менску. У 1977 скончыла Беларускі політэхнічны ўнівэрсытэт, архітэктурны факультэт. З 1977 па 2002 працавала ў праектным інстытуце “Менскпраект” на пасадзе архітэктаркі, загадчыцы групы. У 2002 Ганну Аляксееўну перавялі ў міністэрства культуры Беларусі на пасаду вядучай спэцыялісткі аддзелу навукова-праектных працаў Дэпартаменту па ахове гісторыка-культурнай спадчыны і рэстаўрацыі. З 2003 і да цяперашняга часу ва УП “Мінскпраект” на пасадзе галоўнай архітэктаркі праектаў майстэрні ляндшафтнай архітэктуры і дызайну.

Асноўныя працы

рэдагаваць

Аўтарка аб’ектаў добраўпарадкаваньня ў Менску:

комплекснае рашэньне дызайну і візуальных камунікацый для 1-й чаргі Менскага мэтро (1985, дыплём рэспубліканскага фэстывалю);

інфармацыйны дызайн і малыя архітэктурныя формы для станцый 2-й лініі Менскага мэтро (1991, дыплём ВДНГ);

аэравакзальны комплекс – аэрапорт “Менск-2” (абсталяваньне, інтэр’еры);

добраўпарадкаваньне ўнутрыдваравой тэрыторіі Дома ўраду (1984);

плошча перад унівэрмагам “Беларусь” (1992);

добраўпарадкаваньне прывакзальнай плошчы і сквэру (2003, дыплём рэспубліканскага фэстывалю);

сквер “Сэндай” перад Беларускім дзяржаўным музычным тэатрам (2002, дыплём рэспубліканскага фэстывалю);

парк, які прылягае да жылога раёна “Ўручча-6” (2002);

сквэр па вуліцы Кальварыйскай (1999);

рэканструкцыя вайсковых могілак “Вайсковыя” па вуліцы Казлова (2005);

рэканструкцыя вадасховішча “Камсамольскае возера” (2009-2010, дыплём ляўрэата маскоўскага конкурсу “Ляндшафтная архітэктура. Погляд з дому”);

рэканструкцыя архітэктурна-скульптурнага ансамблю “Менск – горад-герой” (2009—2010).

Навуковая кіраўніца аб’ектаў, якія зьяўляюцца гісторыка-культурнымі каштоўнасьцямі Беларусі: бульвары па вуліцах Леніна і Камсамольскай; Лошыцкі сядзібна-паркавы комплекс; могілкі “Ўсходнія”; паркавы комплекс у Нясьвіжы; мэмарыяльны комплекс “Трасьцянец”.

Узнагароды

рэдагаваць

Дзяржаўная ўзнагарода - мэдаль "За працоўныя заслугі".

Нагрудны знак міністэрства архітэктуры і будаўніцтва "Ганаровы будаўнік"

Удзел у творчых саюзах

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць