Ганароўскі палац
палац | |
Краіна | Украіна |
Месцазнаходжаньне | Ганарыўка[d][1] |
Архітэктурны стыль | нэабарока |
Ганароўскі палац на Вікісховішчы |
Палац пана Кашарскага — палац у вёсцы Ганароўцы Пясчанскага раёну Віньніцкай вобласьці. Пабудаваны ў другой палове ХІХ стагодзьдзя, уласьнікам маёнтку Г. Кашарскім.
У канцы ХІХ стагодзьдзя маёнтак перайшоў ва ўласнасьць Г. Ліпкоўскаму, які валодаў ім да 1917 году. У 1918 годзе палац быў пашкоджаны.
Пасьля рамонту ў 1934 годзе ў палацы месьцілася школа. У часе Другой сусьветнай вайны ў палацы знаходзіўся шпіталь. З 1943 году ў палацы ізноў месьцілася школа.
Палац знаходзіцца ў цэнтральнай частцы вёскі, у атачэньні парку, дзе растуць рэдкія дрэвы. Збудаваны ў стылі нэабарока. Будынак мураваны, патынкаваны, простакутны ў пляне, з трыма рызалітамі, аднапавярховы, з чатырохсхілым дахам, крыты шыфэрам. Фасады падзеленыя пілястрамі, сьцены вянчае прафіляваны карніз.