Гамэльстад
Гамэльста́д (па-швэдзку: Gammelstad, з 1987 афіцыйна Гамэльстадэн, даслоўна «Стары горад» (маецца на ўвазе Люлеа) — мястэчка на поўначы Швэцыі, у складзе камуны Люлеа, у некалькіх кілямэтрах на захад ад яе адміністрацыйнага цэнтру. Насельніцтва 4 960 чалавек (2010). Разьмешчаны вакол сярэднявечнай царквы цэнтар мястэчка ўключаны ў Сьпіс Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО.
Гамэльстад | |
Краіна: | Швэцыя |
Плошча: |
|
Насельніцтва: |
|
Геаграфічныя каардынаты: | 65°37′55.002″ пн. ш. 22°1′35.162″ у. д. / 65.631945° пн. ш. 22.02643389° у. д.Каардынаты: 65°37′55.002″ пн. ш. 22°1′35.162″ у. д. / 65.631945° пн. ш. 22.02643389° у. д. |
Гамэльстад | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |
http://www2.lulea.se/gammelstad |
Гісторыя
рэдагавацьТысячу гадоў таму ўзровень мора быў на 10 мэтраў вышэй, і на месцы сучаснага ўзгорку Гамэльстаду была толькі невялічкая выспа. У пачатку XIV стагодзьдзя тут узьнікае гандлёвае месца. У 1323 годзе, каб замацаваць за сабою гэтыя тэрыторыі, Швэдзкая дзяржава накіроўвае сюды шляхту і духавенства зь Сярэдняй Швэцыі. Ужо ў 1339 годзе ў Люлеа, пачаткам якога і быў Гамэльстад, была пабудавана драўляная царква. Такім чынам, у сучасным Нарботэне пачынаюць дзейнічаць швэдзкая сыстэма падаткаў, законы і царква. У XV стагодзьдзі была пабудавана каменная царква Недэрлюлеа (Ніжняга Люлеа), якая добра захавалася да нашага часу. У 1621 годзе кароль Густаў II Адольф заснаваў тут горад — Люлеа, аднак ужо ў 1649 годзе было вырашана перанесьці яго на ўсход. З таго часу Стары Люлеа стаў называцца проста Стары горад — Гамэльстад. З 1863 да 1968 Гамэльстад быў цэнтрам камуны Недэрлюлеа: у гэты час вакол Царкоўнага мястэчка ўзьніклі новыя кварталы. У 1969 мястэчка ўвайшло ў склад камуны Люлеа.
Царкоўнае мястэчка
рэдагавацьЦаркоўнае мястэчка Гамэльстаду | |
---|---|
Gammelstads kyrkstad* | |
Сусьветная спадчына ЮНЭСКО
| |
Краіна | Швэцыя |
Тып | культурны |
Крытэры | ii, iv, v |
Спасылка | 559 |
Рэгіён** | Эўропа |
Гісторыя ўключэньня | |
Уключэньне | 1996 (20 сэсія) |
* Назва ў афіцыйным сьпісе па-ангельску ** Рэгіён паводле клясыфікацыі ЮНЭСКО |
Г.зв. Царкоўнае мястэчка Гамэльстаду ўзьнікла вакол каменнай царквы Недэрлюлеа чурка XV стагодзьдзя. Акрамя самой царквы, яно ўключае 408 хатак, падзеленых на 553 пакоі, якія былі прызначаны для сялянаў якія прыязджалі з далёкіх хутароў і пасяленьняў на нядзельную царкоўную службу, каб ім было дзе спыніцца.