Галіцкі рэфэрэндум (1991)

Абласны рэфэрэндум у Франкоўскай, Львоўскай ды Тарнопальскай абласьцёх адбыўся 17 сакавіка 1991 року адначасова з Усесаюзным рэфэрэндумам пра захаваньне СССР і рэспубліканскім рэфэрэндумам. На ім было вынесенае пытаньне «Ці хочаце Вы, каб Украіна стала незалежнаю дзяржаваю, што самастойна вырашае ўсе пытаньні ўнутранае й вонкавае палітыкі, забясьпечвае роўныя правы грамадзянам, незалежна ад нацыянальнае ды рэліґійнае прыналежнасьці?». Адказ «Так» далі 88,3% выбарцаў гэтых трох абласьцей.

Перадумовы

рэдагаваць

Практыка кансультацыяў між кіраўніцтвам Івана-Франкоўскае, Львоўскае й Тарнопальскае абласьцей існавала яшчэ ў 1990 року і мела ўзвысіць эфэктыўнасьць узгадненьня дзейнасьці гаспадарстваў заходняга рэґіёну ва ўмовах пагаршэньня эканамічнае сытуацыі.

16 лютага 1991 року ў пакоі Львоўскага опэрнага тэатру адбылося сумеснае паседжаньне дэпутатаў Львоўскае, Тарнопальскае ды Івана-Франкоўскае абласных радаў, якое журналісты ахрысьцілі «Галіцкая Асамблея». Таксама на паседжаньні прысутнічалі дэпутаты Роўненскае, Валынскае, Жытомірскае, Чарнавіцкае ды Закарпацкае абласьцей, прадстаўнікі грамадзкіх арґанізацыяў, дэлеґацыя народных дэпутатаў УССР.

Выступаючы падчас абмеркаваньня другога пытаньня парадку дня «Пра палітычную сытуацыю ў рэґіёне і ўсесаюзны рэфэрэндум», удзельнікі адзначалі, што «…распад Саюзу на незалежныя дзяржавы — ё непазьбежная пэрспэктыва…» (Ігар Юхноўскі, народны дэпутат УССР). Дэпутаты ўхвалілі ініцыятыву дэпутатаў Вярхоўнае Рады ўлучыць у бюлетэнь пытаньне, якое б адпавядала Дэклярацыі пра сувэрэнітэт, а сэсія вырашыла, ґрунтуючыся на нормах Закону СССР «Пра ўсенароднае галасаваньне (Рэфэрэндум СССР)», правесьці абласныя рэфэрэндумы, на якія вынесьці пытаньне: «Ці хочаце Вы, каб Украіна стала незалежнаю дзяржаваю, што самастойна вырашае ўсе пытаньні ўнутранае й вонкавае палітыкі, забясьпечвае роўныя правы грамадзянам, незалежна ад нацыянальнае ды рэліґійнае прыналежнасьці?».

Вынікі рэфэрэндуму

рэдагаваць

17 сакавіка 1991 жыхары трох заходніх абласьцей атрымалі для галасаваньня, акрамя агульнасаюзнага — белага — і рэспубліканскага — шэрага, яшчэ й рэґіянальны бюлетэнь — ружовага колеру. Адказ «Так» на пытаньне пра незалежнасьць Украіны далі 88,3% выбарцаў заходняга рэґіёну (у абласьцёх гэты паказьнік склаў ад 87% да 90%[1]).

Галіцкі плебісцыт і ягонае ўпэўненае «Так» дзяржаўнай незалежнасьці Ўкраіны стаў, на думку некаторых палітоляґаў, ґенэральнаю рэпэтыцыяю Ўсеўкраінскага рэфэрэндуму 1 сьнежня 1991 року[2].

  1. ^ Крамар О. Подолати невизначеність (Тиждень, 23.03.2011)
  2. ^ Галицька Асамблея (litopys.com.ua)

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць