Галі́на Саві́цкая (нар. 13 ліпеня 1961 ў Менску) — беларуская баскетбалістка, заслужаны майстар спорту.

Галіна Савіцкая
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзілася13 ліпеня 1961
Менск, Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка Беларуская ССР
ГрамадзянстваГішпанія Гішпанія
Рост187[1].
Вага79[1].
Прафэсійная інфармацыя
Спэцыялізацыябаскетбалістка, Лёгкі форвард
Узнагароды і мэдалі
Заслужаны майстар спорту СССР

Нарадзілася 13 ліпеня 1961 году ў Менску. Баскетболам пачала займацца ў 1971 годзе ў менскай камандзе «Гарызонт». Першы трэнэр — Марыя Сялюніна.

Выступала за каманды:

З 1980 да 1990 году Галіна Савіцкая зьяўлялася гульцом нацыянальнай зборнай СССР па баскетболе. Чэмпіёнка сьвету (1981 год), бронзавы прызэр Алімпіяды (1988 год), шасьціразовая чэмпіёнка Эўропы (1980 — 1989 г.г.), пераможца чэмпіянату кантынэнту сярод дзяўчатаў (1978 год) і юніёрак (1979 год), чэмпіёнка Ўнівэрсіяды (1982 год), бронзавы прызэр Спартакіяды народаў СССР (1983 год), срэбны прызэр чэмпіянату СССР (1989 год).

У цяперашні час зьяўляецца грамадзянкай і жыве ў Гішпаніі.[2].