Галашкі
Гала́шкі (па-расейску: Галашки, па-інгуску: Галашке) — вёска ў Сунжанскім раёне Інгушэтыі, што ў Расеі.
Галашкі | |
рас. Галашки | |
Дата заснаваньня: | 1781 |
Былая назва: | Первамайскае |
Мясцовая назва: | Галашке |
Краіна: | Расея |
Суб’ект фэдэрацыі: | Інгушэтыя |
Муніцыпальны раён: | Сунжанскі |
Вышыня: | 551 м н. у. м. |
Насельніцтва | |
колькасьць: | 6887 чал. (2013) |
этнічны склад: | інгушы |
нацыянальны склад: | інгушы (2013) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Паштовы індэкс: | 386255 |
Нумарны знак: | 06 |
Геаграфічныя каардынаты: | 43°5′45″ пд. ш. 44°59′7″ з. д. / 43.09583° пд. ш. 44.98528° з. д.Каардынаты: 43°5′45″ пд. ш. 44°59′7″ з. д. / 43.09583° пд. ш. 44.98528° з. д. |
Галашкі |
Разьмяшчэньне
рэдагавацьЗнаходзіцца на левым беразе ракі Аса, якая цячэ ў раку Сунжа. Найбліжэйшымі вёскамі зьяўляюцца: на поўначы — Алхасты; на паўночным захадзе — Сурхахі, Алі-Юрт; на паўночным усходзе — Аршты; на поўдні — Мужычы; на паўднёвым усходзе — Датых; на паўднёвым захадзе — Камгарон.
Гісторыя
рэдагавацьВёска Галашкі існавала ў XIX стагодзьдзі. Прымала ўдзел у супраціве расейскай навале. Жыхары вёскі падтрымлівалі імама Шаміля. Прымалі ўдзел у першай і другой расейска-чачэнскай войнах. У 1944 годзе жыхары вёскі былі выселеныя. Вёска атрымала новую назву Первамайскае. У 1990-я гады была вернута старая назва — Галашкі.
Насельніцтва
рэдагавацьУ вёсцы жыве каля 7000 чалавек. Большасьць зь іх — інгушы. Насельнікі вёскі займаюцца земляробствам і трохі жывёлагадоўляй.