Гадэрсьлеў

места ў Даніі

Гадэрсьлеў (па-дацку: Haderslev, па-нямецку: Hadersleben) — мястэчка ў Паўднёвай вобласьці Даніі, адміністрацыйны цэнтар аднайменнай грамады. Разьмешчаны на ўсходзе Паўднёвай Ютляндыі. Насельніцтва — 22 032 чалавекі (1 студзеня 2021).

Гадэрсьлеў
дац. Haderslev
Герб Гадэрсьлеў
Дата заснаваньня: 1050
Краіна: Данія
Рэгіён: Паўднёвая Данія
Вышыня: 10 м н. у. м.
Насельніцтва:
Тэлефонны код: 7
Паштовы індэкс: 6100
Геаграфічныя каардынаты: 55°15′0″ пн. ш. 9°30′0″ у. д. / 55.25° пн. ш. 9.5° у. д. / 55.25; 9.5Каардынаты: 55°15′0″ пн. ш. 9°30′0″ у. д. / 55.25° пн. ш. 9.5° у. д. / 55.25; 9.5
Гадэрсьлеў на мапе Даніі
Гадэрсьлеў
Гадэрсьлеў
Гадэрсьлеў
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
https://www.haderslev.dk/

Мінуўшчына

рэдагаваць
 
Haderslev in the 16th century

Заснаваны вікінгамі ў сярэдзіне XI стагодзьдзя. У 1292 року атрымаў статус каралеўскага мястэчка. Тады быў адным з галоўных гандлёвых цэнтраў Паўднёвай Ютляндыі.

Першыя згадкі пра каралеўскі замак датаваныя 1327 рокам. Места разьвівалася далей, у XIII стагодзьдзі была збудаваная гатычная катэдра і другі замак(da) (спалены ў 1644 року), падобны да Кронбаргу.

У XVI стагодзьдзі Гадэрсьлеў стаў адным зь першых скандынаўскіх цэнтраў лютаранства. Да Другой Шлезьвіскай вайны ўваходзіў у герцагства Шлезьвіг, дацкі фэод. З 1864 року — у Прусіі, з 1871 — у Нямецкай імпэрыі. У 1920 року па выніках плебісцытаў Паўднёвы Шлезьвіг вярнуўся ў склад Даніі.

Культура

рэдагаваць

У парку Клэфтэн штолета ладзіцца трохдзённы Клэфтэнскі фэстываль.

Адукацыя

рэдагаваць

Дзейнічаюць тры аддзяленьні ўнівэрсытэцкага коледжу Паўднёвай Даніі(da).

Вядомыя асобы

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць