Габэлен стагодзьдзя
Габэлен стагодзьдзя — габэлен, які быў створаны ў 1995 годзе беларускім мастаком Аляксандрам Кішчанкам.
|
Аляксандар Кішчанка |
Габэлен стагодьдзя, 1995 |
19 м×14 м см |
н/зьв, н/зьв |
Апісаньне
рэдагавацьПалатно вышынёй у шасьціпавярховы дом выраблена мэтадам ручнога ткацтва з воўны. Яго памер: 19×14 мэтраў, 266 мэтраў квадратных, вагой 286 кіляграмаў. На габэлене можна знайсьці выявы сямідзесяці найбольш выдатных дзеячаў ХХ стагодзьдзя — Коля, Мітэрана, Клінтана, Валэнсы, Буша, Сталіна, Чэрчыля, Леніна, Гарбачова. У самым версе справа, узвышаючыся над усімі іншымі пэрсанажамі «Габэлену стагодзьдзя», выяўлены першы прэзыдэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандар Лукашэнка.