Габрыела Гімарайнс

бразыльская валейбалістка

Габрые́ла Бра́га Гімара́йнс (па-партугальску: Gabriela Braga Guimarães; 19 траўня 1994 году) — бразыльская валейбалістка нацыянальнай зборнай Бразыліі. Выступае на пазыцыі бакавой нападніцы.

Габрыела Гімарайнс
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзілася 19 траўня 1994(1994-05-19)[1] (30 гадоў)
Рост 181 см
Вага 59 кг
Пазыцыя бакавая нападніца
Клюбная інфармацыя
Клюб Імока Канэльяна
Клюбы
Гады Клюб
2011—2018 Рыю-дэ-Жанэйру[d]
2018—2019 Мінас-Тэніс[d]
2019—2024 Вакыфбанк Стамбул[d]
2024—4 Імока Канэльяна
Зборныя
2012—4 Жаночая зборная Бразыліі па валейболе

Кар’ера

рэдагаваць

У дзяцінстве захаплялася плаваньнем, тэнісам і футболам. У веку 14 гадоў пачала займацца валейболам у каледжы Пітагарас роднага гораду Бэлу-Арызонці ў трэнэра Дэлісэлію Радрыгіса[2]. У 2009 годзе была прынята ў каманду «Макензі», у наступным годзе здабыўшы перамогу ў чэмпіянаце штату Мінас-Жэрайс. У 2010 годзе дэбютавала ў Супэрлізе чэмпіянату Бразыліі.

У 2012 годзе склала працоўную дамову з адным з наймацнейшых клюбаў Бразіыліі — «Юнілэвэр» з Рыю-дэ-Жанэйру[2]. За 6 сэзонаў у складзе 5 разоў станавілася чэмпіёнкай Бразыліі, двойчы — уладальніцай Кубка і тройчы — Супэркубка краіны, 4 разы — пераможцам клюбнага чэмпіянату Паўднёвай Амэрыкі. У 2018 вярнулася ў Бэлу-Арызонці і адзін сэзон адгуляла за мясцовую каманду «Мінас-Тэніс», выйграўшы зь ёй чэмпіянат, Кубак краіны ды клюбны чэмпіянат кантынэнту. У 2019 годзе прыядналася турэцкага клюбу «Вакыфбанк». З сваёй першай замежнай камандай два разы здабывала перамогі як у чэмпіянаце, гэтак здабывала Кубак Турэччыны ды іншыя трафэі, у тым ліку Лігу чэмпіёнаў.

У ліпені 2024 году было абвешчана пра перход гульчыхі ў склад італьянскага клюбу «Імока»[3].