Імока Канэльяна
Імо́ка (па-італьянску: Imoco) — італьянскі жаночы валейбольны клюб зь места Канэльяна, якое месьціцца на Поўначы Італіі.
Імока | |
Заснаваны | 2012 |
---|---|
Арэна | Палявэрдэ |
Галоўны трэнэр | Даніеле Сантарэльлі |
Чэмпіянат | Сэрыя А1 |
2023—2024 | 1 месца |
Спасылкі | |
Афіцыйная бачына | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Гісторыя
рэдагавацьКлюб быў заснаваны 15 сакавіка 2012 году, праз два месяцы пасьля банкруцтва клюб «Спэс», то бок іншай валейбольнай каманды з Канэльяна[1]. У красавіку 2012 году ён набыў ліцэнзію Сэрыі A1 у клюбу «Парма», што каманда атрымала права на ўдзел адразу ў найвышэйшай італьянскай лізе[2]. Клюб упершыню здабыў перамогу ў італьянскім першынстве ў сэзоне 2015—2016 гадоў. Ужо празь некалькі месяцаў дружына стала ўладальніцай Супэркубка Італіі[3]. 5 сакавіка 2017 году «Імока» ўпершыню здабыла Кубак Італіі, атрымаўшы перамогу ў фінале над клюбам «Нордмэканіка» з Модэны зь лікам 3:0[4]. У сьнежні 2019 году клюб выйграў клюбны чэмпіянат сьвету сярод жанчынаў.
У 2020 годзе канэльянкі яшчэ раз здабылі Кубак Італіі. Праз пандэмію каранавіруса Сэрыя А1 і Ліга чэмпіёнаў ЭКВ былі заўчасна адмененыя. «Імока» была аб’яўленая пераможцам рэгулярнага сэзону айчыннай лігі, але тытул чэмпіёнак краіны ў гэты сэзон не атрымаў аніхто. У Лізе чэмпіёнаў «Імока» і турэцкі «Вакыфбанк» дакрочылі да паўфіналу, здабываўшы перамогі ўва ўсіх матчах турніру, але на гэтым розыгрыш быў скончаны[5].
У сэзонах 2021—2022 і 2022—2023 гадоў каманда працягнула дамінаваньне ў італьянскім жаночым валейболе, здабыўшы перамогі ўва ўсіх нацыянальныя турнірах, як чэмпіянаце, гэтак у Кубку і Супэркубку краіны. Вынікі сэзону 2023—2024 году апынуліся такімі ж трыюмфальнымі, як і трыма гадамі раней. Каманда зноў выйграла ўсе 4 афіцыйныя турніры — чэмпіянат, Кубак і Супэркубак Італіі і Лігу чэмпіёнаў ЭКВ, пры гэтым у галоўным клюбным турніры Эўропе каманда ўнікнула паразаў у 11 згуляных матчах.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ «Imoco Volley, è fatta Scatta ora la caccia al titolo per la Serie A». La Tribuna di Treviso.
- ^ Rosa, Alberto (26.04.2012). «Imoco compra il Parma Conegliano può rinascere». La Tribuna di Treviso.
- ^ «La Supercoppa Samsung Gear S3 è dell’Imoco Volley Conegliano». Lega Pallavolo Serie A Femminile.
- ^ «Coppa Italia: vince l’Imoco Volley». Lega Pallavolo Serie A Femminile.
- ^ «The CEV Champions League Volley 2020 — Women has ended prematurely due to the COVID-19 pandemic according to the CEV Board of Administration decision taken on 23.04.2020». CEV.