Віцім (пасёлак)
Віцім (па-расейску: Витим, па-якуцку: Витим) — пасёлак гарадзкога тыпу ў Ленскім улусе Рэспублікі Саха (Якутыя) у Расейскай Фэдэрацыі. Аэрапорт. Рачная прыстань. Разьмешчаны на левым беразе ракі Лена, насупраць вусьця р. Віцім, за 3 км на поўнач ад мяжы Іркуцкай вобласьці і за 220 км на паўднёвы захад ад г. Ленск. Насельніцтва: 2872 (1959), 3691 (1970), 3461 (1979), 5311 (1989), 3973 (2002), 4269 (2010).
Заснаваны 1620-х гадах, ў 1680-х гадах у Віцімская слабадзе былі паселеныя удзельнікі стралецкага бунту, затым сяло Віцімскае (у кнізе «Угрум-рака» расейскага пісьменьніка В. Шышкова выведзены пад назвай Разбой), з 1958 г. рабочы пасёлак. У цяперашні час бурна разьвіваецца ў сувязі з Талаканскім радовішчам нафты.
Літаратура
рэдагаваць- Витим. // Энциклопедия Якутии. Т. 1. Москва. 2000. С. 38.