Віцебская абласная арганізацыя партыі БНФ
Віцебская абласная арганізацыя партыі БНФ — мясцовая падразьдзяленьне партыі БНФ у Віцебскай вобласьці. Аб’ядноўвае прыхільнікаў незалежнасьці Беларусі.
Суполка складаецца зь сяброў грамады, рады й старшыні. Па стане на 2019 год грамада мела 141 сябар[1].
Рада
рэдагавацьРада выбіраецца на сходзе членаў БНФ Віцебскай вобласьці. Рада пастаянны ўрад суполкі. Рада складаецца зь 11-ці раднікаў[2].
Старшыня
рэдагавацьСтаршыня выбіраецца зь сяброў грамады БНФ на сходзе ўсіх членаў грамады. Старшыня мае права:
- прадстаўляць суполку ў судах і дзяржаўных службах
- заключаць, зьмяняць і адмяняць дагаворы ад імя суполкі
Страшыня суполкі — Канстанцін Смолікаў[3].
Дзейнасьць 2020 год
рэдагаваць17 жніўня К .Смолікаў разам зь іншымі 14 чалавекамі сустрэўся са старшынём Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта. На ёй расказалі аб неазадаволенасьці вынікамі выбараў галавы краіны[4][5]. Яны выклікалі абурэньне ў народа.
21 жніўня 2020 года К. Смолікаў разам з іншымі прадстаўнікамі грамадзкасьці падалі заяву ў гарадзкі выканаўчы камітэт м. Віцебск[6]. У ёй было напісанае, што трэба склікаць гарадзкую раду места для вырашэньня пытаньня непрызнаньня выбараў галавы краіны. Яшчэ давялі да ведама пра зьбіваньні людзей АМАП без прычыны.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ У Віцебску прайшоў пазачарговы выбарны сход партыі БНФ
- ^ У Віцебску прайшоў пазачарговы выбарны сход партыі БНФ
- ^ У Віцебску прайшоў пазачарговы выбарны сход партыі БНФ
- ^ Віцебск: Сустрэча прадстаўнікоў улады і дэлегатаў ад гараджан доўжылася 4 гадзіны(недаступная спасылка)
- ^ Сустрэча прадстаўнікоў улады і дэлегатаў ад гараджан доўжылася чатыры гадзіны.
- ^ Грамадска-палітычная рада Віцебска заявіла аб неабходнасці склікання пазачарговай сесіі гарсавета