Віталь Шкляраў (11 ліпеня 1979, Гомель) — беларускі і амэрыканскі палітычны кансультант, паліттэхноляг.

Віталь Шкляраў
Дата нараджэньня 11 ліпеня 1976(1976-07-11) (47 гадоў)
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак палітычны дарадца, палітычны тэхноляг

У 2002 годзе скончыў Унівэрсытэт Фэхты на зямлі Ніжняя Саксонія па спэцыяльнасьці «Сацыяльныя і палітычныя навукі». Распачынаў сваю кар’еру таксама ў Нямеччыне. Падчас навучаньня працаваў у кампаніі Ангелы Мэркель[1]. Пазыцыянуе сябе як амэрыканскі, нямецкі і расейскі палітычны кансультант, дарадца выбарчых кампаній Барака Абамы, Бэрні Сандэрса, Ангелы Мэркель, Ксеніі Сабчак ды іншых.

Жыцьцяпіс рэдагаваць

Выбары ў Беларусі 2020 і арышт рэдагаваць

1 чэрвеня даў вялікае інтэрвію Радыё Свабода, дзе прадказаў паразу Лукашэнкі на выбарах і апісаў пратэсныя настроі беларусаў[2].

Затрыманы спэцслужбамі 29 ліпеня ў Гомлі, куды ён прыехаў наведаць маці[3]. Яму выставілі абвінавачаньне ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак (так званая «справа Ціханоўскага»)[4]. Сам паліттэхноляг, будучы на волі, заяўляў, што ня быў кансультантам Сяргея Ціханоўскага і ніколі не працаваў на яго. Амаль тры месяцы яго ўтрымлівалі ў сьледчым ізалятары № 1 Менску, падчас зьняволеньня ён перанёс каранавірус.

10 кастрычніка Шкляраў быў у ліку ўдзельнікаў сустрэчы Лукашэнкі з палітвязьнямі ў СІЗА КДБ, а 19 кастрычніка выйшаў на волю пад падпіску пра нявыезд[5]. 24 кастрычніка вызваленьне Віталя Шклярава абмяркоўвалі Аляксандар Лукашэнка і дзяржаўны сакратар ЗША Майкл Пампэо[6]. 26 кастрычніка зьехаў у Кіеў[7], адкуль вылецеў у ЗША, дзе быў шпіталізаваны ў кардыялягічнае аддзяленьне[8].

Асабістае жыцьцё рэдагаваць

Жонка Шклярава — грамадзянка ЗША, яна працуе ў амбасадзе ў Кіеве. У сувязі з гэтым ён мае амэрыканскі дыпляматычны пашпарт.

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ «Я хочу достучаться до электората Навального»  Праверана 2017-12-09 г.
  2. ^ «Пачаўся адваротны адлік, гэта падзеньне», — амэрыканскі паліттэхноляг пра затрыманьне Ціханоўскага і небясьпечнага для ўлады Бабарыку, Радыё Свабода, 1-06-2020
  3. ^ «Паехаў на рынак у шортах і зьнік», — маці затрыманага ў Беларусі паліттэхноляга Віталя Шклярава, Радыё Свабода, 30-7-2020
  4. ^ Паліттэхнолягу Шкляраву выставілі абвінавачаньне. Артыкул той жа, што і ў фігурантаў «справы Ціханоўскага», Радыё Свабода, 7-8-2020
  5. ^ Віталю Шкляраву памянялі меру стрыманьня на падпіску пра нявыезд. Ён сустрэўся з мамай: «Плакалі паўгадзіны», Радыё Свабода, 20-102020
  6. ^ ЗША: Майк Пампэо патрабаваў ад Лукашэнкі вызваліць Шклярава, Радыё Свабода, 25-10-2020
  7. ^ Паліттэхноляг Шкляраў зьехаў зь Беларусі пасьля размовы Лукашэнкі і Пампэо, Радыё Свабода, 27-10-2020
  8. ^ Вызвалены палітвязень Віталь Шкляраў ужо ў ЗША, яго шпіталізавалі, Радыё Свабода, 28-10-2020

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць