Віта
Віта (лац. Witta[1], Albuinos alias Wittanus[2], ням. Witta; каля 700 — па 760) — біскуп Бюрабургу ў Фрыцляры (741—755).
Віта | |
лац. Witta | |
біскуп Бюрабургу | |
---|---|
741 — 755 | |
Дзейнасьць | місіянэр, каталіцкі біскуп, каталіцкі сьвятар |
Нарадзіўся | каля 700 |
Памёр | па 760 |
Біяграфія
рэдагавацьБыў адным з раньніх хрысьціянскіх місіянэраў у Гэсэне і Турынгіі. Быў вучнем і спадарожнікам Баніфацыя, сябрам Мегінгаўда[3]. Па заснаваньні Баніфацыем місіянэрскай дыяцэзіі Бюрабургу ў 741 годзе стаў там першым біскупам.
У 742 годзе браў удзел ў пасьвячэньні Вілібальда, які неўзабаве заснаваў дыяцэзію ў Айхштэце і стаў яе першым біскупам. У 755 годзе біскупства Бюрабургу ўлучылі ў склад біскупства Майнцу.
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Fides regia Britannica siue annales ecclesiæ Britannicæ. — Leodii, 1663. P. XIII.
- ^ Acta sanctorvm quotquot toto orbe coluntur, vel à catholicis scriptoribus celebrantur. — Bruxellis, 1643. P. 1190.
- ^ Lupi vita Wigberti abbatis Friteslariensis, 5. // Scriptores (in Folio) 15,1: Supplementa tomorum I—XII, pars III. Supplementum tomi XIII pars I. — Hannover, 1887. S. 39-40.